Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 20
19. Белы прапелер
ОглавлениеУ Швецыii пачалася задуха. Сто гадоў не было такой спёкi i гарачынi, а тут нi табе ўздыхнуць, нi табе выдыхнуць. Асаблiва пакутавалi тыя шведкi, якiя прызвычаiлiся займацца сэксам, лежачы на спiне. Мала таго, што сама ўспатнела да плюгнай слiзкасцi, дык i пот каханка цячэ на цябе ў тры ручаiны. Але тая жанчына, якая шукае, абавязкова знойдзе. Шведкi знайшлi выйсце: на сэкс яны пачалi запрашаць Карлсана, таго, што з прапелерам на спiне. Прапелер любоўнiкi выкарыстоўвалi ў якасцi вентылятара. Карлсан падняў расцэнкi за свой прахалодны i ветраносны сэкс i, дзякуючы доўгай i моцнай задусе, шмат зарабiў. На заробленыя грошы ён прыдбаў сабе Белы прапелер. З навюткiм Белым прапелерам ён стаў такiм дарагiм каханкам, што яго вiзiт маглi сабе дазволiць адно каралева з прынцэсамi. Тут гарачыня скончылася, пайшлi дажджы, сэкс з вентылятарам выйшаў з моды, Карлсан прадаў Белы прапелер, а на ўтаргаваныя грошы зрабiў у сваiм доме новы дах.