Читать книгу Хабар - Андрэй Сідарэйка - Страница 13
Хобi па суботах
Гісторыйкі, гумарэскі, іранескі, былі
Якім прыборам вымяраюць пельмені?
Быль
ОглавлениеГэтая гісторыя адбылася на факультэце фізікі. Студэнты здавалі экзамен. Сярод іх быў і несамавіты Ягор. Ён выцягнуў білет, сеў на апошнюю парту і пачаў перабіраць шпаргалкі. Але патрэбнай так і не знайшоў.
Неўзабаве надышла чарга адказваць. Хутка выкладчык зразумеў, што студэнт плавае. Каб дапамагчы яму атрымаць станоўчую адзнаку, ён пацікавіўся:
– Скажыце, у чым вымяраецца сіла тока?
– У амперах, – адказаў Ягор.
– А якім прыборам гэта робіцца?
– Гэтым, – пачаў згадваць хлопец. – Ампяльметрам.
Выкладчык усміхнуўся.
– Такім прыборам вы, пэўна, у інтэрнаце вымяраеце пельмені ў каструлі. А вось калі станеце спецыялістам, запомніце: сіла току вымяраецца амперметрам.
Ягору давялося згадзіцца. Экзамен тады ён здаў. А наказ памяркоўнага выкладчыка не забыў нават пасля сканчэння вучэбнай установы.