Читать книгу Хабар - Андрэй Сідарэйка - Страница 18

Хобi па суботах
Гісторыйкі, гумарэскі, іранескі, былі
Свой чалавек
Гумарэска

Оглавление

Дзве кабеты-сяброўкі сядзелі цёплым летнім вечарам на лаўцы, размаўляючы пра здароўе.

– У баку коле, устаць з правай нагі не магу, – скардзілася Галя.

– А ў мяне з раніцы ціск высокі, а як вечар надыходзіць, то робіцца нізкі, – падзялілася Алена.

Раптам ідылію сябровак перапыніла іншая кабета, якая выйшла з пад’езда.

– Як маешся, Верачка? – запыталася Галя.

– Усё цудоўна. Справы ў парадку, настрой баявы, – з усмешкай адказала жанчына і пайшла.

– Не наш чалавек, – паківалі галовамі сяброўкі і зноў загаварылі пра свае болькі ды хваробы. Да іх гаворкі далучылася бабуля, якая таксама ў гэты вечар вырашыла выйсці на вуліцу.

– Ой, Ніначка, сто гадоў цябе не бачылі. Куды ты знікла? – запыталіся кабеты ў адзін голас.

– І, пэўна, зноў яшчэ доўга не ўбачыце, – уздыхнуўшы, адказала тая. – З кватэры выйсці не магу. У баку коле, спіна ломіць, галава шуміць, як прачнуся – на абедзве нагі не адразу ўстаю.

– Наш чалавек, – задаволена прамовілі жанчыны. – Ну, хадзі сюды, пагутарым.

Далей размова палілася ракой. Жанчыны не заўважылі, як зайшло сонца. Разышліся, калі зусім сцямнела. Затое колькі агульных тэм абмеркавалі!

Хабар

Подняться наверх