Читать книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 10

Ганна Атрошчанка
Сямейныя ветразі лёгкімі не бываюць!
8

Оглавление

Пасля працы Марыйка заўсёды подбегам накіроўвалася дадому. Там таксама чакаўся другі працоўны фронт: шматлікія хатнія клопаты. Звыклая таўкатня на кухні, на першы погляд, аб’ядноўвала, мацавала сямейны саюз. За абедзеным сталом, па добрай завядзёнцы, можна было штосьці важнае абмеркаваць, падзяліцца нейкімі сваімі ўражаннямі, апошнімі вясковымі навінамі.

Павячэраўшы, Антось таксама, як звычайна, звыкла шалясцеў на канапе газетамі. Альбо тупа глядзеў на блакітны экран тэлевізара, ці драмаў у спальні. Па-ранейшаму адчувалася вінаватасць у ягоных паводзінах. Таму імкнуўся ўсяляк дагадзіць жонцы. Нават шмат клопатаў па гаспадарцы стаў старанна выконваць. Цяпер нават рабіў у агародзе, стукаў сякерай у двары, нешта рамантаваў…

Бывала, калі жонка затрымлівалася на чарговай нарадзе, мітусіўся і каля газавай пліты, гатаваў вячэру… І, як на тое дзіва, стаў больш уважлівым да дзяцей. Ужо цікавіўся ў Алеся ягонымі поспехамі ў школьнай вучобе, даваў станоўчыя парады.

Але праз некаторы час усё гэта знікла, як вячэрні туман над сажалкай… Недарэмна ж людцы казалі: да пары збан ваду носіць! Зноўку муж зрабіўся халодным, як айсберг. І зласлівым, і незадаволеным. Цяпер сваю злосць літаральна выкідваў, як вулкан, на малога пасынка. Стаў прыдзірлівым, буркатлівым, бы той стары дзед. Мусіць, дарослага мужыка раздражняў ужо гэты ціхмяны хлопчык. Цяпер сынок-першынец, перш чым зазірнуць у той пакой, дзе драмаў на канапе так званы татка, нерашуча таптаўся ў парозе. Бо айчым штовечар імкнуўся малога прынізіць, нават махаў ужо кулаком пад носам. Праз некаторы час вампір кудысьці знікаў. Сваю адсутнасць тлумачыў вось так:

– Ды з Іванам Шэршанём цэлы вечар рэзаўся ў карты. У падкіднога дурня. Мне пашанцавала: дадому «дурнем» вярнуўся Іванка, а не я!

Задаволены, пацёршы вялізныя далоні, весела скаліў зубы. Пэўна, радаваўся, што так добра ўсё ў яго атрымліваецца. Жоначка ягоным фантазіям верыць, падазрона не глядзіць прама ў вочы. Ды й не пытаецца: дзе і з кім бавіў вольны час да самай ночкі?

Марыйка ўсё цярпела. Але разумела: такое сямейнае жыццё доўга не працягнецца. І хутка абарвецца, бы гнілая нітка… Прадчуванні хутка здзейсніліся.

Калі цвіла чаромха (зборнік)

Подняться наверх