Читать книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 3

Ганна Атрошчанка
Сямейныя ветразі лёгкімі не бываюць!
1

Оглавление

Цэлую ночаньку танчыла і жахліва падвывала на вуліцы завіруха. Раз’юшаны вецер нахабна стукаўся ў дзверы і вокны. І стваралася такое ўражанне: быццам позні вандроўнік прасіўся на начлег у цёплую хату. Снегу насыпала з коптарам. Марыйка з цяжкасцю адчыніла дзверы, каб выйсці ў двор. Узброіўшыся драўлянай рыдлёўкай, зрабіла сцежку да хлява, склепа… Здзіўлена азірнулася і прыкмеціла: атрымаўся сапраўдны тунэль са снегу. Глыбокі і халодны. Снежань выдаўся шчодрым. А што будзе далей? Год пражыць – не торбу пашыць. Адзін толькі Бог ведае, што чакаецца наперадзе. Недарэмна ж людцы кажуць: жадаеш рассмяшыць Госпада, скажы, што заўтра мяркуеш рабіць!

А наперадзе яшчэ – студзень, люты… Ды й і ў сакавіку не заўсёды зловіш сонейка ў руку! Бывае і такое, калі так замяце шляхі, што не прайсці, не праехаць. Прырода непрадказальная, як і сам чалавек.

Змахнуўшы з павек сняжынкі, заклапочана азірнулася ў бок старэнькай хаты, якая зусім схавалася пад белым палатном снегу. Уваходныя дзверы таксама завуаліравала завея. Нечакана захвалявалася. І было ад чаго! У той жа хаціне жыла адзінокая Агата. Родная цётачка Уладзіка, які трагічна загінуў дзесяць год таму. І ўжо не надта маладая: восьмы дзясятак паскакаў па жыццёвай сцежцы… А Уладзік – першае яе каханне. Самотнае і незваротнае.

…Прайшоў ужо добры дзясятак гадоў, але памяць да драбніц усё старанна гартае старонкі мінулага. І чамусьці не адпускае, захоўвае. Ад горкіх успамінкаў баліць душа. І няма тады спакою. Да гэтага часу мароз па скуры ходарам ходзіць… Колькі за гэты час было перадумана, выплакана слёз? Не злічыць! Вось каб не паехалі яны ў той зімовы вечар у горад купляць да свайго вяселля патрэбны абутак, усё было б цудоўна. Хіба ж хтосьці ведае, дзе ляжаць камяні, аб якія потым спатыкнешся? Нібы на крылах, успамінкі зноўку паляцелі ў той гаротны вечар…

Калі цвіла чаромха (зборнік)

Подняться наверх