Читать книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 9

Ганна Атрошчанка
Сямейныя ветразі лёгкімі не бываюць!
7

Оглавление

У звыклых клопатах непрыкметна праляцеў чарговы дзень, згубіўся ў лабірынтах паўсядзённасці. Потым – другі, трэці… Ужо і восень пазірала ў вочы, жоўтай лістотай стукалася ў вокны. Паступова прыбліжалася халадэча. Дні сталі карацейшымі, а вечаровы час нязвыкла зацягнуўся…

Пасля працы, вяртаючыся знаёмай сцежкай, Марыйка звярнула ўвагу на неба, дзе ўбачыла востры птушыны клін. Ляцела чародка шэрых дзікіх гусей. Навокал чуліся знаёмыя з дзяцінства гукі развітання… Такія самотныя, трывожныя. Праглынуўшы горкі камяк у горле, насоўкай выцерла слязіну, якая ручаёчкам нечакана пракацілася па маладой шчацэ…

Падумала: вось якую долю Бог даў пералётным птушкам! Пастаянна вандраваць па ўсім свеце. І заўжды вяртацца на родную зямліцу, якая мілей за чужыну. Вось так і людзі. Дзе б яны не жылі, але думкамі заўсёды там, дзе нарадзіліся і ўзраслі. Кліча да сябе той дарагі кут, трывожыць успамінкамі. Бо там зрабілі першы крок, басанож прабеглі ў гады маленства…

Вось так і Марыйка. Атрымаўшы належную адукацыю, вярнулася ў родную вёску, якая ўжо займела назву аграгарадка. Не так даўно, як малады спецыяліст, атрымала новае жыллё, дзе ўсё пад рукой: і вада, і газ.

Цяпер нават не падумае штосьці змяніць. Навошта лётаць па свеце ў пошуках лёгкага, сытага жыцця, калі і тут добра жывецца! У родных мясцінах можна няблага ўладкавацца, калі маеш адукацыю, разумную галаву, працавітыя рукі.

Недарэмна некалі казалі: дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Чаго ёй яшчэ не хапае? А тут, у вёсцы, жывуць і працуюць многія сябры дзяцінства, ёсць радня. І ўсё да драбніц знаёма. Пры гэтым – усе ўмовы створаны. Рэгулярна працуюць дзве крамы, сталоўка, кавярня, ёсць выдатны Дом культуры, сельская бібліятэка, школа, дзіцячы садок…

Не, нікуды яна адсюль не паедзе. Не патрэбен ёй гэты тлумны горад. Галоўнае зараз – рабіць сваю справу добрасумленна. Ды абжываць вуглы там, дзе сэрцу хораша. Дома і салома – добрая пасцель!

Калі цвіла чаромха (зборнік)

Подняться наверх