Читать книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 4

Ганна Атрошчанка
Сямейныя ветразі лёгкімі не бываюць!
2

Оглавление

Як на тое ліха, у вясковай краме маладыя тады нічога па сваім гусце не знайшлі. Вось і вырашылі пракаціцца ў горад. А гэта – усяго дваццаць нейкіх кіламетраў. Лічы, зусім побач. За рулём сядзеў сам Уладзік. Шчаслівы, закаханы, вясёлы. Бацька даўно даверыў сыну руль. Дзесьці ў дзясятым класе хлопец атрымаў пасведчанне вадзіцеля, смела руліў. І не меў ніякіх заўваг з боку даішнікаў.

Юнак нядаўна вярнуўся з войска. Прыгожы. Дарослы. Самастойны. І адразу вырашыў ажаніцца. Бо з першага позірку ўпадабаў вабную, блакітнавокую Марыську. Таму ўсяляк імкнуўся заваяваць сэрца вабнай дзяўчыны, якая ў той час ужо лічылася студэнткай прэстыжнай ВНУ.

Васямнаццацігадовая Марыйка таксама была да яго неабыякавай. Як не закахацца ў такога рослага прыгажунчыка! Далікатнага, ветлівага, разумнага. Вось так і пачаліся вячэрнія спатканні. Блукалі ў лузе, у полі. Збіралі кветкі, шчаўе, спявалі і марылі. Колькі было добрых маладых задумак на будучыню! Мноства пяшчотных словак выказана! Нават не злічыць. Рэгулярныя сустрэчы не прайшлі безвынікова: дзяўчына зацяжарыла.

Уладзік, як сапраўдны, прыстойны мужчына, адразу павёў нявесту ў сельскі выканкам, каб напісаць заяву. Рэгістрацыю шлюбу прызначылі праз тыдзень. Для таго, каб маладыя змаглі набыць адпаведную атрыбуцыю, зрабіць заказ у мясцовай кавярні.

Шлях тады ўзімку зіхацеў, бы тое шкло. Галалёд для шафёра – не лепшы сябар. І ехалі ж на невялікай хуткасці: шэсцьдзясят кiламетраў у гадзiну. На павароце машыну нечакана так крутанула, што яна ўрэзалася ў бетонны слуп. І менавіта тым бокам, дзе сядзеў за рулём Уладзік. Марыйка засталася без адзінай драпінкі, а вось каханаму не пашанцавала…

Праз некалькі месяцаў нарадзіўся сынок Алесік. Кучаравы, русагаловы. І такі прыгожы, нiбыта лялька. Сапраўдная копія бацькі. Душэўны боль паступова заціхаў, жыццё працягвалася. Меркавала: што з воза ўпала, тое прапала! Жывы думае пра жывое! Трэба было жыць, гадаваць дзіцятка.

Дзесьці праз два гады на Марыйку звярнуў увагу Антон, які працаваў на будоўлі новай вуліцы. Доўга заляцаўся, быццам з торбы сыпаў падарункі і салодкія абяцанкі. Паразважаўшы, Марыйка вырашыла крута змяніць накірунак свайго лёсу. І пагадзілася ўзяць шлюб з гаваркім будаўніком.

Кажуць, час лечыць. Але памяць застаецца. Назаўсёды. У каторы раз потым папракала сябе, што паверыла гэтаму чалавеку. Бо памылілася. Сем’янін атрымаўся з яго дрэнны. І не надта прыстойны. У галаве гэтага гулякі яшчэ свістаў адзін толькі вецер. Ды й зазіраў у чарку, на чужых жанчын…

Калі цвіла чаромха (зборнік)

Подняться наверх