Читать книгу Рай даўно перанаселены (зборнік) - Алена Брава, Алена Браво - Страница 3

Менада і яе сатыры
Частка першая
Выдатніца
2

Оглавление

Сумная (альбо вясёлая – як паглядзець) гэтая love-story адбылася ў правінцыйным горадзе, дзе кожны дзень і нават год настолькі падобныя адзін да аднаго, што ў абарыгенаў міжволі ўзнікае адчуванне вязкага сну, выкараскацца з якога можна толькі пераскочыўшы ў іншы сон, – пры дапамозе алкаголю, тэлебачан-ня альбо рамантычнага кахання, каму што больш даспадобы. З дзяўчынкай – прататыпам галоўнай гераіні – я ўпершыню сустрэ-лася на гарадской алімпіядзе па роднай мове, дзе мы прадстаўля-лі кожная сваю школу. У канцы «мерапрыемства» быў канцэрт, на якім чыталіся вершы: у асноўным дэкламавалі савецкіх тагачасных класікаў. Юля (магчыма, у яе было іншае імя) адзіная з усіх высту-пала з вершам уласнага сачынення. У памяць запалі радкі:

Каб выжыў дзень, забіваюць зоркі.

Не забівай мяне абязбольваннем!


І яшчэ:

Жыццё і Смерць маюць адзін і той жа твар.

Штодня яго бачу перад сабою…


Нешта там было пра востры срэбны дрот, нацягнуты над безданню, па якім яна ідзе да каханага, зрэзаўшы ў кроў босыя ступні. Верш называўся «Шчасце». Акрамя зместу, мяне ўразіў голас дэкламатаркі: звонкі, як бразготка, ненатуральна ўзбуджаны, ён мог бы належаць адной з тых жанчын на старажытна-грэцкай кераміцы, што танчаць з паглыбленымі ў сябе тварамі, апавітымі плюшчом тырсамі ў руках і змеямі на таліях.

Героі ды гераіні антычных міфаў з’яўляліся на свет самым мудрагелістым чынам: са сцягна ці галавы бацькі-грамавержца, з кропель крыві кастрыраванага бога, а то дык і наогул – ад дотыку німфы да кветкі. Чаму ж галоўнай гераіні майго рамана не нарадзіцца з верша пра каханне, прадэкламаванага са сцэны дзяўчом-падлеткам?

Школа, у якой вучылася Юля, знаходзілася побач з маёй. Я часта потым бачыла гэтую дзяўчынку. Прыгадваю, як яна самотна стаіць, відавочна ўражаная апошняю, ужо нетутэйшаю прыгажосцю, не, хутчэй, голым сэнсам, які нясе ў сабе восеньская, пастрыжаная ў манашкі алея: золата пад нагамі, чарноцце ўзнятых дагары галін. Неяк я сустрэла яе ў краме разам з маці – атлусцелай, з грубымі рысамі твару, падталым ля каранёў валос фальшыва-бландзіністым сумётам прычоскі ды скрыўленымі злосцю вуснамі, яна лаяла Юлю за штосьці так гучна, што ўсе навокал азіраліся, а дачка моўчкі глядзела ў падлогу і ўцягвала галаву ў плечы. Было відаць, што для яе тая сітуацыя цалкам звыклая. Часам яна гуляла па шклозаводскім парку, прыціснуўшы да грудзей кнігу, выбіраючы самыя цяністыя куткі.

Відавочна, сяброў у яе не было.

Рай даўно перанаселены (зборнік)

Подняться наверх