Читать книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч - Страница 17

Мясціны
Ад старажытнай Дрысы – да Верхнядзвінска

Оглавление

Верхнядзвінск – горад, які раней, да 1962 года, называўся Дрысай. Вось і на старых паштоўках нас чакае сустрэча са старажытнай Дрысай, горадам, які ўзнік як ваеннае ўмацаванне полацкіх князёў. У ВКЛ паселішча ўваходзіла ў Полацкае ваяводства. У 1386 годзе горад быў спалены Андрэем Полацкім. 3 XVI стагоддзя Дрыса набывае вядомасць як гандлёвы цэнтр на Заходняй Дзвіне…

А хто ж нарадзіўся ў Дрысе ў XIX – на пачатку XX стагоддзя? Чыімі вачыма мы ўглядаемся ў памяткі даўніны, у гістарычны ландшафт, захаваны на старых паштоўках? У вёсцы Свольна (дакладней – у фальварку, які цяпер знаходзіцца ў межах вёскі) 3 мая (па новым стылі – 15га) 1845 года нарадзіўся Іван Дзяменцьевіч Чэрскі. Падарожнік, геолаг, географ, даследчык Сібіры. Свольна – зусім блізка ад Верхнядзвінска. I, канешне ж, з маленства будучаму вучонаму добра знаёмая павятовая Дрыса – цэнтр мясцовага жыцця… У дзяцінстве мне на вочы патрапіла кніга вядомага рускага пісьменніка Андрэя Ігнатавіча Алдан-Сямёнава “Чэрскі”, выдадзеная ў “маладагвардзейскай” серыі “Жыццё знакамітых людзей”. Захоплены расповедам пра легендарнага даследчыка Поўначы, і думаць не думаў пра повязь Івана Дзяменцьевіча з Беларуссю, Віцебшчынай. Ды і Алдан-Сямёнаў, якога лёс правёў некаторымі са сцежак Чэрскага, нічога не пісаў пра радаводныя карані, пра беларускасць падарожніка. Хіба што толькі гэта: “1860—1863 – гады навучання I. Д. Чэрскага ў Віленскім шляхецкім інстытуце”. I далей: “1863 – васямнаццацігадовы Чэрскі прыняў удзел у Польскім паўстанні, арыштаваны, асуджаны і высланы ў Омск радавым у 1-ы Заходне-Сібірскі лінейны батальён.” Пройдзе час, і пра беларуса Чэрскага ўсё шырэй загавораць і ў Беларусі, і ва ўсім свеце. Заслугі нашага земляка перад навукай надзвычай вялікія. Яшчэ пры жыцці Іван Дзяменцьевіч быў уганараваны некалькімі залатымі медалямі Рускага Геаграфічнага таварыства. Імя Чэрскага носяць сістэма горных хрыбтоў у Якуціі, хрыбет у Забайкаллі. У Іркуцку дзейнічае Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. А ў вёсцы Валынцы, таксама непадалёку ад Верхнядзвінска, ужо некалькі гадоў працуе раённы краязнаўчы музей, які таксама названы ў гонар падарожніка.

Дрыса – радзіма Аляксандра Адольфавіча Пальмба ха (нарадзіўся 10 верасня 1897 года). У 1918 годзе скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Спярша працаваў настаўнікам у Лёзне, затым выкладаў у Камуністычным універсітэце працоўных Усходу, Чалябінскім педагагічным інстытуце. 3 1930 года – у Тувінскім навукова даследчым інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі. У той жа час Аляксандр Пальмбах стварае тувінскую пісьменнасць.

Вайна сталася для Пальмбаха сур’ёзным выпрабаваннем. Загінулі два яго браты. Не вярнуўся з фронта старэйшы сын Спартак, выпускнік СШ № 1 горада Кызыл. Дарэчы, праз шмат гадоў гэтую ж школу закончыў Сяргей Шайгу, міністр па надзвычайных сітуацыях Расіі. Матэрыялы пра абодвух вучняў – у адным школьным музеі. Жонка вучонага ў час вайны знаходзілася ў Маскве, моцна хварэла. Пальмбах адзін даглядаў двух сыноў і настойліва працаваў. Як вынік – на пісаныя ў сааўтарстве “Граматыка тувінскай мовы” (1961), “Асновы тувінскай арфаграфіі” (1963), пераклады на рускую мову твораў тувінскіх літаратараў. Памёр Аляксандр Адольфавіч у 1963 годзе. Пахаваны ў Кызыле.

Сярод знакамітасцяў, выпеставаных на Верхнядзвіншчыне, – і фалькларыст і грамадскі дзеяч Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі (нарадзіўся ў жніўні 1817 года ў вёсцы Каханавічы). Першы нумар альманаха “Рубон”, з якім актыўна супрацоўнічаў вучоны ў 1840я гады, адкрываўся вершам Храпавіцкага “Дзвіна”. У гэтым жа альманаху было змешчана грунтоўнае даследаванне фалькларыста “Погляд на паэзію беларускага народа”. У гісторыі застаўся і такі факт: разам з аднадумцамі С. Убры і Ю. Шчытом Ігнат Яўстахавіч яшчэ ў 1850 годзе рас працаваў праект скасавання прыгоннага права і вынес яго на абмеркаванне губернскага дваранскага сходу. 3 боку царскай адміністрацыі ідэя гэтая прыхільнасці тады не займела.

3 вёскаю Бандзелі звязаны лёс пісьменніка Эдуарда Самуйлёнка (нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў жніўні 1907 года). Юнацкія гады правёў у Бандзелях, на бацькавай радзіме. Быў сакратаром камсамольскай арганізацыі Росіцкага сельсавета. I хаця памёр літаратар, лічы, у маладым узросце ў 1939м (не было нават 32 год), спадчыну па сабе пакінуў немалую: пры жыцці выйшла пяць яго кніг. Найболыную ўвагу чытачоў выклікаў раман “Будучыня”. У 1952 годзе пабачыў свет нават збор твораў у 2-х тамах. 3 верхнядзвінскага Шайцерава – празаік Тарас Хадкевіч (нарадзіўся ў сакавіку 1912 года). Пачынаў творчую біяграфію як паэт, у 1932 годзе выдаў паэтычны зборнік “Смялей, таварыш!”. Да Вялікай Айчыннай працаваў у газетах “Чырвоная Полаччына”, “Чырвоная змена”, “Звязда”, служыў у Чырвонай Арміі. У вайну ўдзельнічаў у першых баях 1941 года. У канцы верасня быў паранены і патрапіў у палон. У пачатку мая 1945 года ўцёк. Пасля вайны зноў на журналісцкай рабоце. Выдаў шмат кніг прозы і публіцыстыкі.

Верхнядзвінск, Дрысеншчына – радзіма мастакоў, уважлівых да колераў, фарбаў, красак Айчыны творцаў. У Асвеі нарадзіўся Яўген Станіслававіч Ясвін. Вучань I. Ахрэмчыка, ён з 1966 года працуе пераважна ў жанрах карціны і партрэта. 3 Асвеі – і мастацтвазнаўца Франц Іосіфавіч Валадзько (нарадзіўся ў 1922 годзе). Родам з самога Верхнядзвінска – графік Валерый Ігнатавіч Шчасны (нарадзіўся ў 1951 годзе). Цікавасць выклікаюць графічныя лісты “Ураджай сорак першага”, “Купалле”, “Дзяды”, “Віцебск 20х”, “Легенда”, “Курган на балоце”, “Навальніца”, “Вялікая старая півоня”. На многіх творах угадваюцца пейзажы сучаснага Верхнядзвінска, гістарычны ландшафт старой Дрысы. А ў Валынцах, якія вядомы раённым краязнаўчым музеем, у ліста падзе 1910га нарадзіўся жывапісец Антон Станіслававіч Каржанеўскі. Назвы яго палотнаў дастаткова красамоўныя: “Віцебская прыстань”, “Вячэрні Віцебск”, “Куток старажытнага Віцебска”, “На полацкай зямлі”. Але, шмат увагі, сіл аддаўшы Віцебску, мастак ніколі не забываўся на Верхнядзвінск, Валынцы, Свольна, Асвею, іншыя навакольныя па селішчы. Адтуль – яго пейзажы, эцюды.

Шукаючы землякоў-суайчыннікаў і са старажытнай Дрысы, іншых паселішчаў Верхнядзвіншчыны, я пазнаёміў ся адразу з трыма ўраджэнцамі Асвеі. Ва Уладзіміры жыве і працуе намеснікам начальніка гарадской тэлефоннай станцыі заслужаны сувязіст Расійскай Федэрацыі Нэла Лапанка. Адзін з вядомых арганізатараў расійскай навукі ў Новасібірску – Мікалай Семакоў (нарадзіўся ў 1950 годзе). У Новасібірску жыве і пісьменнік, былы ваенны журналіст Іосіф Аўгусцінавіч Бекіш (нараджэннем з 1939 года). У адказ на мае роспыты ён даслаў кнігу вершаў “Во мне твое сердце болит”. Сярод іншых шчымлівых радкоў ёсць у паэтычным зборніку і наступныя словы: “Мне бы съездить на родину”.

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы

Подняться наверх