Читать книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч - Страница 8

Мясціны
На радзіме Шымона Перэса: Валожын

Оглавление

Валожын для мяне бы родны горад яшчэ і па той прычыне, што з дня ў дзень у Мінску сустракаюся з валожынцамі. То завітае ў рэдакцыю паэтэса і журналістка Валянціна Гіруць-Русакевіч. То недзе сутыкнёмся з паэтам і выдавецкім работнікам Віктарам Шніпам. Радзей – з Вячаславам Пятровічам Рагойшам, якога і ўніверсітэцкае прафесарства не адлучыла ад роднай старонкі. Нават саматужна выдае краязнаўчую газету пра валожынскі Ракаў – ужо болей як трыццаць нумароў “Ракаўскага шляху” пабачыла свет. А часам пазвоніць знакаміты матэматык Якаў Валянцінавіч Радына, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, алгебраіст ад Бога, лаўрэат усемагчымых прэмій і аўтар многіх адкрыццяў. А яшчэ – гумарыст і жартаўнік. Абавязкова нейкай валожынскай байкай парадуе. Пералік маіх валожынскіх знаёмцаў быў бы далёка не поўным, калі б я не згадаў літаратуразнаўца Язэпа Янушкевіча, паэта і перакладчыка Пятра Бітэля (ужо нябожчыка), ды, відаць, яшчэ і яшчэ шмат добрых, хаця, можа быць, і не такіх вядомых людзей.

Аглядаючы здымкі Валожына і ваколіц, Івянца і Рака ва, Багданава і Вішнева, задумайцеся, якая стагоддзямі ў гэ тых мясцінах выпрацоўвалася энергетыка, што менавіта адсюль ішлі ў вялікі свет навукоўцы і падарожнікі, генералы і міністры, чыноўнікі самых высокіх рангаў і мастакі…

На гарадской плошчы Свабоды сустракаю ў Валожыне даўняга знаёмца Алега Бобрыка. Эканаміст па адукацыі, ён доўга працаваў у мясцовым райвыканкаме. Шмат што ведае з гісторыі горада, з гісторыі роднай старонкі. I знакамітыя землякі, а таксама тыя, хто крыніцамі валожынскімі сілкаваў ся, – усе ў яго на ўліку. Ведаючы гэта, я неяк прапанаваў Алегу: а што калі выдаць такі адмысловы даведнік “Людзі культуры з Валожыншчыны”?.. Веру, што карыстаўся б ён попытам – і ў школьнікаў, і ў настаўнікаў, ды і проста ў чуйных і да айчыннай гісторыі ўважлівых людзей. Алег пагадзіўся, толькі ўдакладніў, што і хроніка “Памяць”, і важкі том хрэстаматыя валожынскіх пісьменнікаў у серыі “Літаратурная Беларусь” – гэта ўжо ёсць. Гаворым пра тое, што можна было б у складанні даведніка пайсці шырэй – зрабіць працу, напрыклад, кшталту “Людзі навукі і культуры Валожыншчыны”.


Валожын. Палац Тышкевічаў. 1916 г.


Сапраўды, персанажаў для рэгіянальнай энцыклапедыі знайшлося б нямала. У Вішневе нарадзіўся ізраільскі палітычны і грамадскі дзеяч Шымон Перэс. Быў прэм’ер-міністрам, міністрам абароны. Дарэчы, Перэс – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Калі ўжо зайшла размова пра землякоў-яўрэяў, то нельга не ўзгадаць таксама вішнеўца Нахума Гольдмана. Нарадзіўся ў мястэчку ў 1895 годзе. У 24 (!) гады абараніў дысертацыю на ступень доктара права. Яшчэ праз год – ды сертацыю на ступень доктара філасофіі. Амаль трыццаць гадоў узначальваў Сусветны яўрэйскі кангрэс. У Валожы не нарадзіўся Меір Бар-Ілан, які быў галоўным рэдактарам штодзённай яўрэйскай газеты Мізрахі “Хацофе”. 3 Вішнева – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Мы ведаем яе як жонку на роднага песняра Янкі Купалы, як энергічную спадарожніцу яго жыцця – цётку Уладку. А толькі зрэдчас згадваецца, што яна таксама пісала вершы, друкавалася ў “Нашай Ніве”, была нястомным прапагандыстам беларускай літаратуры. А паходжанне Уладзіславы Францаўны і ўвогуле прыкметнае: прадзед – удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, дзед – касінер Каліноўскага, сябраваў з Адамам Міцкевічам… Бацька – ляснік, знаёмы Францішка Багушэвіча і мастака Фердынанда Рушчыца. Маці – настаўніца французскай мовы, член Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве. Наўмысна звяртаю ўвагу на фрагменты радаслоўнага дрэва. Усё мацуецца карэннямі, складваецца з генетыкі пакаленняў. Будучыня і ў мастацтве, і ў літаратуры развіваецца, мацнее сваімі традыцыямі.

Валожынскае Вішнева – гэта і лёсы знакамітасцяў, якія спрычыніліся да гісторыі вёскі, жылі тут і працавалі. Выкладаў нямецкую мову ў мясцовай школе паэт і святар Пятро Бітэль. Мне пашчасціла на знаёмства з гэтым унікальным чалавекам. Пятро Бітэль, які пераклаў у сталінскім канцлагеры “Пана Тадэвуша” на беларускую мову, быў надзіва сціплым і сумленным чалавекам. Іначай хіба здолеў бы ён, прыціснуты надзвычайным прэсінгам жыццёвых катаклізмаў, пакінуць вялікую спадчыну паэзіі, прозы, перакладаў з Адама Міцкевіча, Юзафа Ігнацы Крашэўскага, краязнаўчых нарысаў пра вёскі і мястэчкі?!.

А Ракаў, старажытнае мястэчка, якое здаўна славілася гандлярамі і рамеснікамі, – радзіма братоў-пісьменнікаў Казіміра і Мар’яна Здзяхоўскіх. Дарэчы, Мар’ян быў карэспандэнтам Льва Мікалаевіча Талстога. Шмат друкаваўся на рускай мове – пад псеўданімам М. Урсін. Асвойваць марскія прасторы з вёскі Ляскоўка, што знаходзіцца непадалёку ад Ракава, выправіўся ў юначым узросце Зыгмунд Жабко. Прайшоў шлях ад курсанта Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча да контр-адмірала. Цяпер жыве ў Мінску.

Аглядаючы лёсы землякоў-валожынцаў, думаю пра тое, што, як і па ўсёй Беларусі, жыццё тут складвалася шматканфесійнае. Хапала святла, сонца, зямлі, каб на лепшых узгорках, у лепшых куточках пабудаваць касцёлы, цэрквы, сінагогі… Таму ішлі валожынцы і ў равіны, і ў праваслаўныя святары, і ў ксяндзы. Вялікім аўтарытэтам у вернікаў Гродна карыстаецца протаіерэй Генадзь Іосіфавіч Яблонскі, які нарадзіўся ў Вішневе. Між іншым, выпускнік Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Славу Валожынскаму краю мацуюць землякі ў Сібіры і на Урале, у Казахстане і Сярэдняй Азіі, у Полыпчы і ва ўсім астатнім свеце. Здавалася б, яшчэ зусім нядаўна быў школьнікам івянецкі падлетак Алег Сочнеў. А ўжо – прызнаны ў навуцы аўтарытэт, прафесар кафедры засваення марскіх нафтагазавых месцанараджэнняў Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу імя Губкіна.

На каго з валожынцаў мы забыліся?.. Не расказалі яшчэ пра акадэміка Івана Ліштвана (нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Дайнова), які доўгі час узначальваў Інстытут торфу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. I пра доктара фізіка матэматычных навук Анатоля Іосіфавіча Яблонскага (нарадзіўся ў Багданаве) – прафесара кафедры матэматыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. I, канеш не ж, ніяк нельга абысці ўвагай Дзіяну Арбеніну. Спявачка, якая стварыла вядомую трупу “Начныя снайперы”, – наша зямлячка. гэта яна і ў інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” красамоўна пацвердзіла: “Я нарадзілася ў Валожыне. Маё сапраўднае прозвішча Кулачэнка… Калі я спявала сёння беларускую народную песню «Засіялі зоркі», вы бачылі, як зала рэагавала?..” Дзякуй, Дзіяна, за родную песню! I дзякуй усім землякам, што за рознымі мітрэнгамі часоў помняць родны дом, тую мясціну, адкуль у падарожжа па вялікім жыцці выправіліся!..

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы

Подняться наверх