Читать книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч - Страница 19

Мясціны
На Івацэвіцкай зямлі

Оглавление

3 17 раёнаў Брэсцкай вобласці Івацэвіцкі далёка не самы маленькі – і па плошчы, і па насельніцтву. I, канешне ж, Івацэвічы, вёскі і мястэчкі (а ёсць яшчэ адзін акрамя райцентра горад – Косава) багатыя на знакамітых ураджэнцаў.

Але спярша – колькі слоў пра самі Івацэвічы. Упершыню паселішча згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1519 го дзе. Тады яно належала Юндзілам. 3 2й паловы XVI ст. Івацэвічы – у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 3 1795 года – у складзе Расійскай імперыі. На тэрыторыі сучаснага Івацэвіцкага раёна – згаданы горад Косава, гарадскі пасёлак Целяханы, гістарычна адметныя вёскі Быцень, Альба, Бабровічы, Выганішчы, Вулька-Аброўская, Бусяж, Волька ды іншыя. Дарэчы, Івацэвіцкі край досыць насычаны (і гэтым таксама на Берасцейшчыне вылучаецца) помнікамі архітэктуры. У Быцені – Успенская царква (XVII ст.) і касцёл, пабудаваны ў XIX стагоддзі. Мікалаеўская царква – у вёсцы Дабромысль, Міхайлаўская – у Аброве, Крыжаўзвіжанская – у Гашчаве, Успенская – у Бусяжы…

У фальварку Мерачоўшчына (цяпер ён знаходзіцца ў межах горада Косава) нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка – кіраўнік паўстання 1794 года ў Польшчы, Беларусі, Літве. Што рухала генералам, калі ён усчыняў народны ўздым? Слова – самому Тадэвушу Касцюшку: “Глыбока адчуваючы, што прыгонны стан супярэчыць закону прыроды і дабрабыту народаў, я сведчу гэтым, што знішчаю яго цалкам і на вечныя часы ў маім маёнтку Сяхновічы Брэст-Літоўскага ваяводства як ад уласнага імя, так і ад імя наступных яго ўладальнікаў. Я прызнаю жыхароў вёскі, што належыць да маёнтка, вольным! грамадзянамі і нічым не абмежаванымі грамадзянамі зямель, якімі яны валодаюць. Я пазбаўляю іх ад усякага без выключения чыншу, паншчыны і асабістых павіннасцей, якія яны да гэтага часу мусілі выконваць у адносінах да ўладальнікаў гэтага маёнтка. Я заклікаю іх толькі, каб яны для сваёй уласнай карысці і для радзімы паклапаціліся аб на ладжванні школы і пашырэнні асветы сваіх дзяцей..

Косава – радзіма таленавітага паэта, кінадраматурга-дакументаліста, краязнаўчага пісьменніка Уладзіміра Мароза. Нарадзіўся ў чэрвені 1953 года. Закончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў у славутым “Мінскпраекце”. Але перацягнула да сябе мастацтва. У 1978 годзе пачынае выступаць у друку з вершамі, піша краязнаўчыя нарысы. Гістарычнасць Косава, знаёмства з помнікамі архітэктуры з самага дзяцінства, відавочна, наклалі сваю пячатку і на працу Мароза ў дакументальным кіно. Па яго сцэнарыях зняты фільмы “Кірыла Тураўскі”, “Леў Сапега, канцлер”, “За брамай забытых мелодый”, “Рэха збройнага чыну”, “Крыж ля дарогі”, “Крэва”, “Браты Ермаловічы”, “Зорка Афанасія”, “Сымон Будны. Паэма”, “Згадкі страчанага раю”. За фільм “Успамін пра Міколу Равенскага” Уладзімір Мароз уганараваны званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Згадваючы Косава, нельга прамінуць яшчэ адзін лёс. У старажытным паселішчы ў 1878 годзе нарадзіўся буйнейшы рабін XX стагоддзя Аўрам Карэліц. Ён ніколі не займаў высокіх пасад. Да таго, як перасяліўся ў 1933 годзе ў Ізраіль, жыў у Вільні і ў Косаве. Займаўся самаадукацыяй, імкнуўся дасканала спасцігнуць Тору. Дарэчы, у Ізраілі акрамя рэлігіі Карэліц шмат сіл аддаваў на арганізацыю сельскай гаспадаркі. Творчая спадчына ўраджэнца Косава складае 22-томную працу “Хазон Іш” ды яшчэ 40 рэлігійных і этычных кніг.

Івацэвіцкая зямля ўзгадавала нямала пісьменнікаў. 3 вёскі Сакоўцы – паэт і празаік, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Піліп Пестрак (нарадзіўся 27 лістапада 1903 года). У 1927 годзе, не маючы яшчэ і 24 гадоў, рэвалюцыянер узначальваў Косаўскі падпольны райкам КПЗБ. Амаль 11 гадоў будучы пісьменнік (хаця друкавацца ён пачаў яшчэ ў 1926 годзе) правёў у турмах панскай Польшчы. Пра заходнебеларускае жыццё Піліп Сямёнавіч раскажа ў раманах “Сустрэнемся на барыкадах”, “Серадзібор”, “Лесавічанка” (твор не дапісаны, асобныя яго раздзелы пабачылі свет ужо пасля смерці літаратара ў 1980 годзе).

Вёска Гутка – радзіма празаіка Сцяпана Крываля (на радзіўся ў 1935 годзе), аўтара кніг “Аднойчы летам”, “Чмяліная вясна”. 3 Гошчава – літаратуразнавец Аляксей Майсей чык, які доўгія гады працаваў на філалагічным факультэце Брэсцкага педінстытута. А таксама – настаўнічаў у роднай вёсцы.

У Быцені, дзе ў свой час дзейнічаў кляштар базыльянаў (болей як два стагоддзі – ажно да 1845 года!), 1 жніўня 1923 года нарадзіўся літаратуразнавец Мікола Грынчык. Перш чым дасягнуць адметных вышынь у навуцы, стаць доктарам філалагічных навук, ён партызаніў у родных мясцінах у Вялікую Айчынную, загадваў аддзелам сацыяльнага забеспячэння ў Быцені (быў жа і Быценскі раён). На бацькаўшчыну да Міколы Міхайлавіча і Любові Аляксееўны Грынчыкаў у розныя гады прыязджалі Алег Лойка, Уладзімір Караткевіч. На хаце Грынчыкаў устаноўлена мемарыяльная дошка. У краязнаўчым даведніку “Літаратурныя мясціны Беларусі” прыводзіцца цікавы факт: “Сваю быценскую бібліятэку з рэдкімі кнігамі М. Грынчык перадаў Беларускаму ўніверсітэту культуры, дзе ён выкладаў”. Дарэчы, тут і клопат адзін важкі прыхаваны. На радзіме, у бацькоўскіх вясковых хатах, а яшчэ і на лецішчах хаваюцца ці захоўваюцца цяпер многія пісьменніцкія бібліятэкі. Апісаць бы іх, звярнуць увагу на зборы ў дачыненні да пісьменніцкай работы – чым не ўнёсак у літаратурна-краязнаўчую біяграфію Айчыны?!.

Яркая асоба сярод літаратараў Івацэвіччыны – краязнаўчы пісьменнік Яраслаў Пархута (нарадзіўся ў сакавіку 1930 г. у вёсцы Мілейкі). Ён і лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі стаў за кнігі падарожных, вандроўных нарысаў. Шкада, што цяпер яны не перавыдаюцца. А столькі ў іх цяпла і любові да роднай старонкі: і ў “Зямлі бацькоў нашых”, і ў “Жальбе жытняга коласа”, і ў кнізе падарожжаў “Крыніца ёсць у родным краі.. ”.

А колькі слаўных ураджэнцаў Івацэвіччыны мы яшчэ не згадалі! У вёсцы Выганішчы нарадзіўся вядомы дзяржаўны дзеяч Уладзімір Васільевіч Русакевіч (доўгі час – міністр інфармацыі краіны). У Скуратах – доктар хімічных навук Фама Мажэйка. 3 вёскі Була – таксама вучоныхімік, доктар навук Васіль Бурдзь. А вёска Яглевічы – радзіма кандыдата біялагічных навук Алега Бахура. Сузор'е імёнаў і яркіх жыццяў!..

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы

Подняться наверх