Читать книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч - Страница 22
Мясціны
Ад каралевы Боны – да Сяргея Малібожкі
ОглавлениеКалі дзе заходзіць размова пра Клецк, то, перш чым выказаць нейкае пэўнае ўласнае стаўленне да гэтага старажытнага горада, я прыпамінаю яго паселішчы“пабрацімы” – старыя вёскі і мястэчкі. Велічыня некаторых з іх мо і не такая прыкметная ў сённяшняй прасторы… Але ж варта ўгледзецца ў сівую мінуўшчыну – і зайграе даўніна прывабнымі постацямі, адметнымі падзеямі… I Клецк, Клеччынаўжо пададуцца старонкай звышпрыцягальнай, багатай на шматфарбную гісторыю. гэта пад Клецкам войскі Вялікага Княства Літоўскага разбілі татараў. I не проста разбілі, не проста ўзялі ў палон 3 тысячы чужаземцаў, а яшчэ і выратавалі – што ці не самае галоўнае – 40 тысяч жанок і мужчын, палоненых татарамі ў Беларусь.
Да сярэдзіны XVI стагоддзя ў Клецку валадарыла каралева Бона. А пазней – Радзівілы. У Клецкім фарным касцёле, пабудаваным у 1550—1552 гадах, а крыху пазней перабудаваным пад кальвінскі збор, прапаведнікам служыў Сымон Будны…
I годныя свайго цэнтра бліжэйшыя вёскі і мястэчкі. Чырвоная Зорка да 1969 года насіла назву Радзівілімонты. У васямнаццатым стагоддзі па праекце італьянскага архітэктара Карла Спампані быў пабудаваны палац. Ёсць і такі ці кавы факт: Антоній Радзівіл паміж Нясвіжам і Радзівілімон тамі першым наладзіў тэлефонную сувязь – на адлегласці ў 25 кіламетраў. Сіняўка. Тут захаваўся станцыйны дом, пабудаваны яшчэ ў 1843 годзе. А Туча, што месціцца паблізу ад Сіняўкі, і зараз уражвае старажытным пейзажным паркам ды панскім палацам, пабудаваным у другой палове XIX стагоддзя…
I ўсё ж гісторыю Клеччыны, тых жа старажытных паселішчаў найболей упрыгожваюць славутыя ўраджэнцы. Якую вёску ні вазьмі – адусюль слаўныя сыны і дочкі. Нават не трэ ба зазіраць у тоўшчу мінулых часоў… Вось яны – асобы, якімі на Клеччыне ганарацца. У вёсцы Межная Слабада нарадзіўся
Леанід Гуляка, які доўгі час узначальваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Цяпер – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Намеснікам міністра адукацыі працаваў доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Кухарчык. Пасля ён узначальваў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Зараз з’яўляецца рэктарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. 3 вёскі Кухчыцы – і нядаўні міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Русак. Наўмысна згадваю высокіх чыноўных мужоў. Кар’ера ў дзяржаўнай службе, пасады, звязаныя з кіраваннем у пэўнай галі не, – гэта няпросты хлеб, які патрабуе, мажліва, самаахвярнасці не меншай, чым тыя высілкі, што праяўляюць творчыя асобы – пісьменнікі, мастакі, артысты, кампазітары. Зямляк Леаніда Русака па Кухчыцах – доктар медыцынскіх навук Пётр Восіпавіч Лабко. Праўда, на 23 гады старэйшы, нарадзіў ся ў 1929 годзе. Пётр Восіпавіч – вучань славутага акадэміка і доўгажыхара (памёр, калі яму было болей за сто гадоў!) Давіда Голуба, адзін з аўтараў атласа “Вегетатыўная нервовая сістэма”, працы, за якую разам з калегамі ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй краіны. Вучонымедык з’яўляецца і заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь. Досыць часта са сваімі лекцыямі прафесар Лабко выступаў у замежных універсітэтах.
А ў вёсцы Загорнае нарадзіўся доктар тэхнічных навук Аляксандр Піваварчык, які зараз працуе ў Падольскім інстытуце. На навуковым рахунку нашага земляка – распрацоўкі па палётах першых касманаўтаў Аляксандр Аляксандравіч – аўтар некалькіх сотняў навуковых публікацый, шэрагу манаграфій, яго пяру належаць тры падручнікі.
I ўсё ж Клеччыну, як і ўсю Беларусь, немагчыма ўявіць без слуг прыгожых мастацтваў. Адсюль родам – легендарны наш сучаснік, літаратар, які аднолькава паспяхова спраўляўся са сваёй арыгінальнай працай і быў таленавітым рэдактарам знакамітых нашых празаікаў, – Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч. Менавіта ён даваў дарогу ў свет першым кнігам Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Івана Чыгрынава. Пэўна ж, пакуль 6у дзе існаваць беларускае слова, імёны гэтых майстроў застануцца ў нашай гісторыі. I сам Уладзімір Максімавіч шчодра парупіўся на мастацкай ніве. Шырокі розгалас сярод чытачоў займеў яго раман “Камень з гары”, які, перш чым патрапіць у друк, ці не два дзесяцігоддзі праляжаў у шуфлядзе стала. Па дзеяй стала і сустрэча з аповесцю Уладзіміра Дамашэвіча “Кожны чацвёрты”. Гранічная шчырасць, за якую ва ўсе гады змагаўся ў літаратуры, зрабіла гэтыя творы яркімі, дынамічнымі, вартымі ўвагі. Працягвае сталага веку літаратар сваю творчую працу і зараз. У “Полымі” “Маладосці” друкуюцца яго новыя раманы і аповесці, на старонках газеты “Літаратура і мастацтва” – пісьменніцкі дзённік, выказванні з якога і зараз не страчваюць актуальнасці. Дарэчы, праз многія творы Уладзіміра Дамашэвіча праглядаецца яго малая радзіма – Клеччына. А разам з журналістам-земляком Уладзімірам Сазановічам (ён, праўда, рэдагаваў раённую газету ў Падмаскоўі) беларускі празаік напісаў дакументальную аповесць пра клецкіх падпольшчыкаў-камсамольцаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Да гісторыі Клеччыны спрычыніўся яшчэ адзін беларускі літаратар, які за сваё кароткае жыццё нямала павандраваў па свеце, – краязнавец, публіцыст Мікола Калінковіч. Менавіта ён напісаў і выдаў у Ашхабадзе аповесць пра ўраджэнца Клеччыны, аднаго з дзевяці ашхабадскіх камісараў, расстраляных у 1918 годзе, Сяргея Малібожку. Са слоў Міколы ведаю і пра яго вандроўку на радзіму свайго героя, пра маскоўскія сустрэчы з Уладзімірам Сазановічам. Дарэчы, апошні быў яшчэ і аўтарам цікавай гісторыка-раязнаўчай кніжачкі ў “Бібліятэцы газеты “Голас Радзімы”. Адзін з яе нарысаў ізноў жа прысвечаны Сяргею Малібожку.
.. .У жыхароў Клецка і раёна ёсць добрая традыцыя: наведвацца да старажытнага дуба, што расце ў горадзе. Гавораць, што дрэву больш за 400 гадоў. Дакрануўшыся да кары дуба, абышоўшы яго, кажуць, будзеш мець вялікую сям’ю і жыць пажываць у шчасці і дабрабыце. Чаго і застаецца пажадаць усім, хто жыве ў гэтай легендарнай, багатай на цікавую гісторыю старонцы.