Читать книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч - Страница 21

Мясціны
“…Дзе і раку завуць Лясною”

Оглавление

З нядаўніх знаёмстваў з дасведчанымі гісторыкамі і краязнаўцамі ўразіла сустрэча з маскоўскім пісьменнікам і калекцыянерам Кірылам Сокалам. Ён – аўтар многіх кніг. І сярод іх – проста ўнікальны каталог “Манументальныя помнікі Расійскай імперыі”. Багатае на дакладныя звесткі, з мноствам фотаздымкаў канца ХІХ – пачатку ХХ ста годдзя, выданне адкрыла для мяне і такую вось “камянец кую” інфармацыю: “У мястэчку Камянец Брэсцкага павета Гродзенскай губерні існаваў помнік на месцы старажытнай царквы. Гэта быў крыж на пастаменце, упрыгожаным іконай. Над помнікам – мураваная альтанка на чатырох слупах…” І поруч з тэкстам – выразны здымак. Углядаючыся ў выяву помніка, я задумаўся пра велічнасць гісторыі Камянеччыны, пра тое, што з Камянцом, яго ваколіцамі звязаны многія і многія яркія асобы. Быў час, што заставаліся яны, лічы, у цяні.

Калі б мы выправіліся з Камянца ў бок вядомых Каменюкоў, то, пэўна ж, зазірнулі б у Ражкоўку. Некалі гэтае паселішча называлася Ражанка. І належала бацьку пісьменніка Іпація Пацея. Нарадзіўся будучы літаратар у 1541 го дзе. Пасля ранняй смерці бацькі хлопчыка аддалі пад апеку Мікалая Радзівіла Чорнага. Атрымаўшы выдатную адукацыю, Пацей пачаў працаваць сакратаром у свайго апекуна. Перайшоў у кальвінізм. Па тым часе многія магнаты пры трымліваліся пратэстанцкай веры. А ў 1574 годзе Іпацій Пацей пераходзіць у праваслаўе. Знаёмства з тагачаснымі архіўнымі дакументамі сведчыць: наш знакаміты суайчыннік разам з іншымі аўтарытэтнымі асобамі падпісаў Люблінскую унію. Іпацій Пацей – заснавальнік Берасцейскага брацтва. Як таленавіты аратар, ён пакінуў вялікую колькасць казанняў. Аўтар палемічнага твора “Унія”. Шырокі розгалас мела “Гармонія” Іпація Пацея. Памёр наш зямляк у 1613 годзе. Пахаваны ва Уладзіміры-Валынскім.

Вёска Радасць (ранейшая назва Елінскі Бор) на Камянеччыне – радзіма асветніка, публіцыста, пісьменніка Марціна Матушэвіча. Атрымаўшы адукацыю ў навучальных установах езуітаў у Камянцы, Брэсце, Драгічыне, Варшаве, Матушэвіч паспяхова прасоўваўся па службовай лесвіцы. Быў пісарам, займаў пасаду брэсцка-літоўскага падстольніка. Праз некаторы час становіцца стольнікам. А з 1765 года займае пасаду земскага суддзі ў Брэсце. Клопаты яго распасціраліся на далёкія і блізкія ваколіцы. А вёска Расна, якая раней належала Сапегам, стала ўласнасцю Матушэвічаў. Сюды і пераехала сям’я пісьменніка. Асноўную частку літаратурных здабыткаў земскага суддзі складаюць мемуары. 3 імі можна пазнаёміцца і ў перакладзе на беларускую мову – “Дыярыуш майго жыцця” надрукаваны ў часопісе “Спадчына” ўтрох нумарах за 1996 і 1997 гады. Чым цікавыя сёння мемуары, якія ахопліваюць згадкі пра 1714—1764 гады? Марцін Матушэвіч, апісваю чы жыццё і дзейнасць магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, дастаткова шчыра і праўдзіва вымалёўвае сваіх персанажаў – Людвіка Пацея, Міхала Чартарыйскага ды іншых.

Знакамітыя гаспадары, высокія дзяржаўныя мужы прадстаюць са старонак “Дыярыуша” скандалістамі, п’яніцамі, авантурыстамі. Гаворыць аўтар, прыкладам, пра прынцыпы, згодна з якім жыве брэсцкі падкаморны Людвік Пацей: “Калі ў мяне кінуць каменем, я яго схаваю, кінуць другім, трэцім – я іх таксама схаваю, але калі прыйдзе час, то, кінуўшы адразу тры камяні, абавязкова пападу ў свайго праціўніка”. Вядомы Марцін Матушэвіч і як перакладчык сатыраў антычнага паэта Гарацыя.

У1744 годзе ў Камянцы нарадзіўся публіцыст і палітычны дзеяч Міхал Карповіч. Погляды нашага суайчынніка вызначаліся па тым часе радыкальным дэмакратызмам. Асветнік адным з першых у Беларусі выступіў з крытыкай сялянскага прыгнёту, прапанаваў адкрыць касы дапамогі сялянам дзе ля развіцця іх гаспадаркі. Як літаратар М. Карповіч вядомы аўтарствам двухтомных “Казанняў” (1776—1778 гг.).

Літаратурна-мастацкая біяграфія Камянеччыны – лёсы яе ўраджэнцаў – пісьменнікаў, паэтаў Плакіда Янкоўскага (нарадзіўся ў 1810 годзе), Эдварда Пузыны (1878 год), Усевалада Ігнатоўскага (1881 год), Уладзіміра Стэльмаха (1910). 3 нашых сучаснікаў – акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўца Уладзімір Гніламёдаў, які нарадзіўся ў 1937 годзе ў камянецкай вёсачцы Кругель. У апошнія гады Уладзімір Васільевіч настойліва працуе ў мастацкай прозе. Галоўным клопатам пісьменніка сталася трылогія “Сямейная хроніка ў духу барока”. Першы раман – “Уліс з Прускі”. Другі і трэці – “Усход” і “Вяртанне”. Галоўная сюжэтная лінія – жыццё Лявонція Міхайлавіча Сцепанюка, дзе да пісьменніка. Падзеі ў “Хроніцы” звязаны з вёскай Пруска, яе ваколіцамі, аўтар расказвае пра гады Першай сусветнай вайны, бежанства прускаўцаў на ўсход. Чытаючы раман Уладзіміра Гніламёдава, не толькі адкрываеш Камянеччыну, але і па-новаму ўглядаешся ў Берасцейшчыну, Беларусь увогуле.

Узнаўляючы даўніну па старых паштоўках, я мару пра адзін ілюстрацыйна-дакументальны і разам з тым мастацкі праект. Сабраліся б камянецкія мастакі, ды, углядаючыся ў большасці сваёй страчаныя памяткі матэрыяльнай гісторыі, узнавілі б фарбамі, лініямі даўнія краявіды. Тым болей што і сярод мастакоў ёсць ураджэнцы гэтай старонкі. Вось бы і ўзнавілі яны архітэктурнае ландшафтнае хараство Камянца, Высокага, іншых вялікіх і малых паселішчаў пушчанскай старонкі. Таго краю, які некалі бараніў генерал касінераў і яго ўраджэнец Рамуальд Траўгут (нарадзіўся ў вёсцы Шастакова ў 1826 годзе). Таго краю, пра які паэт Васіль Жуковіч (нарадзіўся на камянецкім хутары Забалацце ў 1939 годзе) напісаў:

Я родам з тых мясцін л ясных,

Дзе і раку завуць Лясною,

Дзе і бярозы і сасны Аблокаў пух над галавою.

Ізноўку прыпамінаю выпадковую сустрэчу з маскоўскім гісторыкам і пісьменнікам Кірылам Сокалам. Мы ў размове з ім згадалі і помнікі, што калісьці стаялі не так ужо і далёка ад Камянца, Камянеччыны: славутага зубра ў гонар палявання Аляксандра II у Белавежскай пушчы ў кастрычніку 1860 года. Быў, дарэчы, і помнік у памяць пра паляўнічую стаў ку польскага караля Аўгуста II. Сляды гэтых манументаў Кірыл Сокал узнаўляе і з дапамогай старых паштовак. Стварае тым самым, як і яго беларускі калега па захапленні філакартыяй Уладзімір Ліхадзедаў, партрэт страчанай мінуўшчыны.

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы

Подняться наверх