Читать книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч - Страница 18
Мясціны
На радзіме лабараў
ОглавлениеКалі вы думаеце, што прыгожы палескі гарадок Іванава ва ўсе гады меў толькі такую назву, то памыляецеся. 3 XIV ста годдзя паселішча вядома як вёска Порхава. У 1465 годзе Порхава было перайменавана ў Янава – як знак памяці пра луцкага епіскапа Яна Ласковіча. Між іншым, прозвішча Ласковіч у гэтай старонцы не такое ўжо і рэдкае. I толькі ў XX стагоддзі Янава набывае сённяшнюю назву. А чыгуначная станцыя, што знаходзіцца на ўскраіне, так і завецца: Янаў-Палескі…
Лёсы якіх знакамітасцяў звязаны з Іванавам, паселішчамі Іванаўскага раёна? Хто з вялікіх вучоных, асветнікаў, герояў нарадзіўся тут – у Варацэвічах, Моладаве, Ляскавічах, Дастоеве, Опалі, Моталі?..
Па-першае, давайце зазірнём у Моталь. Старажытнае мястэчка, якое славіцца многімі народнымі рамёствамі, вядома літаральна ўсяму свету як месца нараджэння першага прэзідэнта Ізраіля – Хаіма Вейцмана. Мэтанакіраванасць гэтай асобы ў дасягненні аднойчы пастаўленых перад сабою задач не можа не ўражваць. Нарадзіўся Хаім у 1874 годзе трэцім дзіцем у сям’і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа (прозвішча маці – Чмярынская). Усяго з часам дзяцей у Вейцманаў будзе ажно 15(!). Прыблізна ў 1894 годзе бацькі пераязджаюць у Пінск. Хаім на той час ужо, здавалася б, дарослы, самастойны чалавек. Заканчвае ў Шнеку рэальнае вучылішча. Мажліва, жаданне паспрыяць сыну і кіравала Вейцманамі, калі яны вырашылі перабрацца ў горад. Вышэйшую адукацыю Хаім набывае ў Германіі. Як з маладых гадоў будучы высокі дзяржаўны і палітычны дзеяч упітваў у сябе сіянісцкія ідэі, так ён рос і як вучоных-імік. У 1901—1904 гадах Хаім выкладае ў Жэнеўскім універсітэце. Затым з 1904 па 1919 год працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. Вейцман – заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта ў горадзе Іерусалім, а таксама – навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. Нашаму земляку-вучонаму належыць каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў. У 1920—1931 і 1935—1946 гады Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. А ў 1948 го дзе стаў першым прэзідэнтам Ізраіля. Па-свойму ўнікальны ўвесь род Вейцманаў. Маці Хаіма, Рахел-Леа, як толькі ў 1920 годзе пераехалі ў Эрэц-Ісраэль, заснавала ў Хайфе першы ў Ізраілі прытулак для састарэлых. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, набыўшы багаты вопыт вайсковай і дзяржаўнай службы, стаў у 1993 годзе таксама прэзідэнтам Ізраіля. Хаім Вейцман, які памёр у 1952 годзе, паспеў пакінуць выдадзеную ў Англіі (у 1949 годзе) аўтабіяграфію “Выпрабаванні і памылкі”. Дарэчы, пакуль што няма яе перакладу на беларускую мову.
Моталь – радзіма і чалавека, якога, на жаль, няма ў айчынных энцыклапедыях і даведніках: Лейзера Шмуля Чыжа. У Амерыцы яго ведаюць як аднаго з братоў Чэсаў і заснавальніка і гаспадара фірмы гуказапісу “Chess Records”. Нарадзіўся Лейзер у 1917 годзе. Моталь пакінуў у 1928м. Міграцыйныя чыноўнікі, калі патрапіў у ЗША, запісалі прозвішча як Чэс, бо так ім было больш зразумела. Прайшоўшы праз розныя жыццёвыя выпрабаванні, наш моталец захапіўся джазам, іншымі кірункамі афраамерыканскай музычнай культуры, стварыў фірму гуказапісу, адкрыў музычнае выдавецтва.
Адна з адметнасцяў Іванаўскага раёна: праз яго тэрыторыю праходзіць Дуга Струвэ, ці Руска-Скандынаўская дуга. Гэта – найбольш дакладнае і каласальнае па памерах градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна ў свеце. Вылічэнні былі зроблены на адлегласці ад Чорнага мора да Паўночнага Ледавітага акіяна пад кіраўніцтвам рускага вучонага Васілія Струвэ. Было закладзена 258 геадэзічных пунктаў у 10 краінах. 3 іх 31 – у Беларусь Пяць з пунктаў унесены у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тры – Асаўніца, Ляскавічы, Шчакоцк – іванаўскія. Мо з часам нехта з радзімазнаўцаў, тых, хто зацікаўлены геаграфічным краязнаўствам, і апіша “наш” адрэзак Дугі Струвэ?..
Раім падарожнікам зазірнуць і ў Стрэльна. Тут шмат цікавага ў справе захавання традыцый народнага побыту, народных рамёстваў. Нават створаны і працуе Музей народнай медыцыны.
А ў Варацэвічах, якія па другі бок чыгункі на Пінск, на радзіўся (1807 год) мастак, кампазітар, пісьменнік Напалеон Орда, біяграфія жыцця і творчасці якога надзвычай багатая. Мы болей ведаем Орду як мастацкага летапісца Беларусі і суседніх старонак. Падарожнічаючы па гарадах і старых сядзібах, ён вельмі дакладна занатаваў архітэктурныя пейзажы, што і цяпер службу сваю выконваюць перад даследчыкамі айчыннай гісторыі. На шчасце, спадчына Напалеона Орды захавалася. Пра самога Н. Орду пішуць многія даследчыкі. Яшчэ ў 1977 годзе быў усталяваны помнік славутаму земляку.
Дастоева – вёска, дзе некалі быў родавы маёнтак Дастаеўскіх. Сярэдняя школа і адна з вуліц Дастоева носяць імя славутага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Вядома, што ўжо пасля смерці пісьменніка яго жонка цікавілася Дастоевам, пісала мясцоваму святару
A. Кульчыцкаму. Меней вядома пра тую шырокую даследчыц кую працу, што правялі ў бліжэйшыя да нас часы школьнікі і настаўнікі. У кнізе “Літаратурная Берасцейшчына”
B. Ляшук і Г. Снітко расказваюць наступнае: “Эстафету цікаўнасці да радзімы продкаў Ф. М. Дастаеўскага ад Ганны Рыгораўны пераняў унук вялікага пісьменніка інжынер з Пецярбурга Андрэй Дастаеўскі, які ў канцы 60х і 70я гады XX ст. пачаў ліставанне з зямлёй сваіх продкаў, даслаўшы спачатку ліст у Іванаўскі райвыканкам. Яго пераадрасавалі ў Дастоеўскую сярэднюю школу. Чалавецтва рыхтавалася ў 1971 годзе адзначыць 150годдзе Ф. М. Дастаеўскага. У адным з маскоўскіх выдавецтваў быў запланаваны выпуск альбома “Ф. М. Дастаеўскі ў партрэтах, дакументах, ілюстрацыях”. Аўтары хацелі змясціць у ім карту-схему для тых турыстаў, хто захоча наведаць радзіму продкаў Дастаеўскага. Унука генія рускай літаратуры цікавіў адрас вёскі Дастоева, сённяшні яе воблік, транспарт, чыгуначны і аўтобусны, якім можна было трапіць у дарагія мясціны, а найбольш – як ушаноўваецца на Палессі памяць пра род Дастаеўскіх, які даў чалавецтву волата мастацкага слова.
Набыткі школьных краязнаўцаў на той час былі сціплы мі. Ліставанне з унукам Ф. М. Дастаеўскага паслужыла новым імпульсам у актывізацыі пошукаў. Ускладняла іх тая акалічнасць, што загінуў летапіс вёскі і яе наваколля, а так сама царквы…
Дастоева – і радзіма вядомага нашага сучасніка, кіраўніка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Астрамечава” Брэсцкага раёна, вучонага-эканаміста Аляксея Сцяпанавіча Скакуна.
Жыццё працягваецца. Свет становіцца багацейшым на новыя здабыткі. I за зробленым – людзі, новыя імёны, новыя спадчыннікі Янава-Іванава, яго ваколіц.