Читать книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч - Страница 5

Мясціны
Брэст

Оглавление

Вядомасць сваю Брэст, старажытнае Бярэсце бярэ з XI ста годдзя. Упершыню згадваецца пад 1019 годам – у “Аповесці мінулых гадоў”. Узнік горад як гандлёвы цэнтр і крэпасць старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. 3 1319 года горад – у Вялікім Княстве Літоўскім… У бліжэйшыя да нас стагоддзі Брэст у значнай ступені вядомы ў Еўропе, ды і ва ўсім свеце, дзякуючы Брэсцкай крэпасці, памежнай ролі горада.

Памежнасць, пагранічча, знаходжанне горада на перакрыжаванні многіх шляхоў якраз і ўплывалі на лёсы многіх берасцейцаў. Як, між іншым, уплывалі і на прыцягненне ў горад асоб цікавых, творчых. Давайце паспрабуем узгадаць хаця б мастакоў з бліжэйшага да нас часу… Яны ж, пэўна, як ніхто, валодаюць вострым бачаннем рэчаіснасці. I часам нават гатовы дапоўніць знікнуўшыя фрагменты гістарычнай памяці. А калі ўжо спалучыць памкненне мастакоў з выразным фата графічным матэрыялам, то і зусім можна смела выпраўляцца ў падарожжа са старымі паштоўкамі.

Іван Рудчык нарадзіўся ў Люблянскім ваяводстве ў 1908 годзе. У 1931—1934 гадах вучыўся ў Кракаўскай школе мастацтваў. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля ваенная біяграфія жывапісца звязана з Брэстам. Сярод яго карцін, якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Брэсцкім, Кобрынскім, Баранавіцкім краязнаўчых музеях, – “Крывавы золак 22 чэрвеня 1941 года”, “Ля сцен Брэсцкай крэпасці”, “У Брэсцкай крэпасці”… Часцей жа Іван Дзям’янавіч выступаў не як аўтар батальных сцэн, а як пейзажыст. Так што можна смела браць старыя паштоўкі – і звяраць па палотнах I. Рудчыка архітэктуру, помнікі, краявіды.

У вёсцы Ліпна на Берасцейшчыне ў 1932 годзе нарадзіў ся пейзажыст, майстар нацюрморта Васіль Мікалаевіч Сабалеўскі. “Асеннія далі”, “Апошні снег” “Бэзавая квецень”, “Апошняе лісце” – вось дзе гімн прыродзе, яе краскам розных часін года! Ужо больш за паўстагоддзе карціны Сабалеўскага – на выстаўках, у экспазіцыях музеяў, галерэй.


Брэст. Від на Думскую плошчу


3 Валагодчыны прыехаў у Брэст мастак Леанід Салаўёў. Горад над Бугам стаў сапраўды родным, любімым у лёсе жывапісца. Асноўныя творы ўважлівага да характару Брэста майстра – “Каля сцен крэпасці”, “Старая капліца”, “Брэсцкая крэпасць”, “Холмская брама”. Дарэчы, болыпасць работ Леаніда Салаўёва знаходзіцца ў экспазіцыі і фондах музея “Брэсцкая крэпасць-герой”.

“Цярэспальская брама”, “Вясна ў крэпасці”, “Асенні пейзаж” – назвы толькі некаторых “брэсцкіх” твораў мастака Генадзя Сурмы. Родам з Глуска, што на Магілёўшчыне, ён даўно паяднаны з Брэстам. Аглядаючы пейзажы і нацюрморты, зробленыя Генадзем Фёдаравічам, я ў каторы раз задумваюся над тым, што даўно наспеў час выдаць альбом пейзажаў берасцейскіх мастакоў. Іх увага да крэпасці, да роднага горада, яго блізкіх ваколіц не можа не ўражваць. Усялякія паралелі, безумоўна, кульгаюць. I ўсё ж, прыкладам, параўнаем творцаў Брэста з мінчанамі, якія таксама ўважлівыя да свайго роднага горада. Хіба што Стары горад (дакладней – яго вы явы) можа пасупернічаць са згаданымі матывамі берасцейскіх мастакоў.

Але ці не болей за астатніх гарадскім мастаком у Брэсце можна назваць Анастасію Фяцісаву. Яна надзвычай уважлівая да дэталяў. Стараецца ўмясціць на адным палатне як мага болей аб’ектаў. “Міражы над старажытным Брэстам” “Брэст старажытны” “Сіняя птушка над Брэстам”, “Над калегіумам езуітаў” – у гэтых карцінах, акрамя выкладання розных мас такоўскіх перакананняў, заўважны краязнаўчы характар расповеду пра родны горад.

…Калі здараецца бываць у Брэсце, стараюся завітаць у майстэрні мастакоў. Цікаўлюся, ці былі апошнім часам калектыўныя ці персанальныя выставы. Ведаю, што абавязкова адкрыю для сябе нешта новае. Што, пэўна ж, як быццам перад першаадкрыццём, буду дзівіцца з новых, свежых фар баў Анатоля Хвісевіча, Наталлі Чорнагаловай, Льва Алімава, Аляксандра Алонцава, Дзіяны Вымаркавай… Шкадую, што ўжо не падорыць новых здзіўленняў Мікалай Дзмітрыевіч Чураба. Ураджэнец Мінска, ён у 1933 годзе скончыў Віцебскі мас тацкі тэхнікум. Перад вайною паспеў атрымаць адукацыю ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. Сурыкава. 3 1966 года Мікалай Чураба – выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Актыўна працуе як жывапісец і графік. Чураба шмат ездзіць з эцюднікам па розных рэспубліках Савецкага Саюза: шукаў экзатычны матэрыял, адметнасці ў чужой ста ране. У гісторыі айчыннага жывапісу застануцца многія яго карціны, кшталту вось гэтай: “Докрыбкалгаса. Ейск” (напісана ў 1937 годзе). А ўжо ў 1949 годзе мастак стварае трыпціх “Абарона Брэсцкай крэпасці”. Напрыканцы 1950х выконвае цыкл графічных лістоў “Мой родны Брэст” піша партрэты герояў Брэсцкай крэпасці. I ў жывапісных пошуках майстар застаецца верным гораду, крэпасці – “Цаною жыцця” “Цішы ня ў Цытадэлі”, “Цярэспальскія вароты”… Памёр мастак у студзені 1998 года. Добрай памяццю пра Мікалая Чурабу магла б стаць заснаваная ў яго гонар мастацкая галерэя.

…Трымаю ў памяці многія з карцін, графічных лістоў пра Брэст, Брэсцкую цытадэль мужнасці, углядаюся ў паштоўкі, якія ўзнаўляюць старую крэпасць… I чытаю радкі з кнігі Сяргея Смірнова “Брэсцкая крэпасць” з першых яе старонак: “Першая сусветная вайна застала Брэсцкую крэпасць у самым раз гары будаўніцтва другога пояса фартоў. Аднак ужо першыя ж месяцы вайны на Заходнім фронце, дзе немцы развівалі магутны наступ супраць бельгійскіх і французскіх войск, паказалі рускаму камандаванню, што рэканструкцыя крэпасцей не выратуе іх. Самыя моцныя, самыя сучасныя крэпасці Бельгіі і Францыі, такія, як Льеж, Намюр, Мабеж, былі не ў сілах спыніць ці нават надоўга затрымаць наступление германскіх войск і палі адна за другой на працягу некалькіх дзён.

Гэта было павучальна, і рускае камандаванне зрабіла высновы з баёў на Заходнім фронце. Работы ў Брэсцкай крэпасці былі спынены, а яе гарнізон і амаль усю артылерыю адправілі на фронт. У крэпасці засталіся толькі склады, а сама яна стала месцам фарміравання рэзервовых дывізій для фронту”.

Гэты ўрывак – таксама своеасаблівы каментарый да паштовак, на якіх адлюстравана цытадэль таго часу.

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы

Подняться наверх