Читать книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч - Страница 22

2. Сустрэча з Ярасветам
6

Оглавление

Крумкач наталяўся памяццю… Ён не ведаў тады, што вочы, якія выпіў некалі, будуць апошнімі чалавечымі вачыма. Але смерць заўсёды вабіла яго… І цяпер ён таксама, як дзвесце ці трыста гадоў таму, як крумкач, які сканаў на пабоішчы, упіўшыся крывёю, цяпер ён таксама адчуваў задоўга набліжэнне смерці. Ён гатовы быў чакаць хоць цэлую вечнасць, абы толькі яшчэ раз выпіць з вачэй сіняе неба, якое ў апошняе імгненне чалавечага жыцця чамусьці перакульваецца туды.

На ўсходзе ўжо развіднела. Каркнуўшы яшчэ раз, крумкач узмахнуў крыламі і зляцеў са старой таполі.

* * *

«Пранесла!» – першае, што выдыхнуў чалавек, і знясілена праваліўся ў глыбокі сон. Раніцай прачнуўся здаровым: хваробы як не было. (Калі гэта, сапраўды, была хвароба). І сябры, і знаёмыя заўважылі, што ён вельмі змяніўся апошнім часам. «Цябе як падмянілі!», «Цябе не пазнаць!», «Ты стаў іншым!» – наперабой здзіўляліся яны. А сам ён толькі паціскаў плячыма: не ведаю, такі ж самы, як і быў. Нічога не ведаю… І быў ранак… І быў дзень… І быў вечар… І прыйшоў другі дзень. І настаў трэці і чацвёрты… І надыйшло жыццё са сваімі штодзённымі клопатамі і засланіла ісціну. І чалавек забыўся на сваю сустрэчу з Ярасветам. Забыўся і пачаў жыць, як і раней. Праўда, аднойчы вельмі здзівіўся, калі заўважыў, што амаль увесь час перад акном яго дома на таполі сядзіць стары воран.

Трынаццаць дзён (зборнік)

Подняться наверх