Читать книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч - Страница 23

2. Сустрэча з Ярасветам
7

Оглавление

І зноў чорны, як ноч, і стары, як жыццё, крумкач, прашумеў цяжкімі натомленымі крыламі, важка апусціўся на старую таполю. Ён прылятаў сюды кожную ноч сорак гадоў запар. Галіна, на якую заўсёды садзіўся, – высахла, таму што кожную ноч крумкач калечыў старое дрэва вострымі кіпцюрамі.

Чалавек адчыніў акно, высунуўся ў ноч. Воран варухнуўся, павярнуў галаву на бок і, бліснуўшы слепаватым вокам, замёр. Здалёк можна было падумаць, што ён прырос да дрэва.

– Чорны воран, – пракрычаў чалавек, – чаму ты так любіш сіняе неба?

– Кар-ар! – адказаў крумкач. «Кар-ар!» – адгукнулася начное рэха.

* * *

І ўсё ўсплыло раптам, праз сорак гадоў жыцця, калі ўнук расказаў чалавеку пра свой жудасны «сон». Чалавек успомніў сваё – і яму стала прыкра і балюча: як жа так? Ён забыўся на самае важнае і галоўнае – жыў, як давядзецца, не думаючы ні аб чым, а недзе там, у чорным космасе, яго ўжо даўно чакаюць. І трэба прыйсці і прайсці няпройдзены адрэзак шляху, на які не хапіла смеласці ў маладосці. І там апошняе… Ён даўжнік! Як жа так? Яго ж папярэджвалі? Адпушчаны авансам… І зноў не паспеў. Забыўся. Што ж там? Цемрадзь… Пагібель… Канец… Канец? О, Божа…

(Часопіс «Маладосць». № 11, 1996 г.)

Трынаццаць дзён (зборнік)

Подняться наверх