Читать книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 5

Алена Бабіч

Оглавление

[1989 г. н.]

Ноч

Усё губляе уласную значнасць,

Калi цень валадарыць над светам.

I салодка, i горка, i смачна

Ноч адчуць палахаючым летам.


Гучна цокаюць вострыя крокi,

Лiсце шэптам са мной размаўляе,

Месяц поўны глынаюць аблокi.

Ноч жыве, калi дзень памiрае.


З ветрам музыка л’ецца паўночная

I дурманяць магiчныя водары,

Ў цемру цягнуць чароўныя, змрочныя,

У паветры бягуць карагодамi.


Усё знiкае ў нябесным амшары,

Людзi ў чорным блукаюць, iм цесна,

I з’яўляюцца новыя твары,

I старым не знаходзiцца месца.


Ноч даруе свае таямнiцы,

Усё вядзьмарка чаруе над свечкай,

Напаўняе сухiя крынiцы

Бедных вераю душ чалавечых.


Да Творцы

Запалі востравокія зоркі

Там, дзе дзень адыходзіць ў стагоддзі,

Каб не знікла, не згасла, не згоркла

Існаванне жыцця ў прыродзе.


Каб да кожнай хвіліны туліўся

Асаблівы, прызначаны момант,

Каб няспынна са смерцю радзіўся

Кожны раз безумоўны патомак.


Каб змяняла хвіліну хвіліна

І каб іншая сталася новай,

Каб ламіла надвор’е галіну

І радзіла ў калысцы вясновай.


Каб адразу за горкай пакутай

З краю вуснаў вялася ўсмешка,

І на баль апраналіся хутка

Ўсе, хто крочыў пакутнаю сцежкай.


І каб поўніўся келіх латунны,

І за бок выліваліся віны,

І каб клавішы пелі і струны,

Не спыняючы вечнай гадзіны.


І рукою Сваёю уладнай

Ахіні з двух бакоў ты няспыннасць,

Каб кіпела ў варыве ладным,

Каб стварала святую павіннасць.


Мой дзень пачынаецца (зборнік)

Подняться наверх