Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 14

Частка першая. Самураі і козлікі
12

Оглавление

Ну, магчыма… Прызнаю: комплексаў у мяне многа. З іх я і створаны – чалавек-канструктар. Баюся дзяўчат. Баюся дзяцей!.. Усяго баюся… Хаджу і азіраюся… У-у-у-у…Такіх пашукаць – не знойдзеш!.. Неверагодны палахліўца! Ведаеце, ёсць такі маленькі звярок… завуць: трус! Хрум-хрум… Так – усё! Галаву здымаем і кладзём на шафу. А-а-а-а… не-не… Вочы – у асобны кантэйнер… Язык – у партфель. Правую руку – сюды, левую нагу – туды, пячонку – вунь-вунь у той куточак… Раз-він-ці-і-і-і-ўс-я-я…

Замак пабудаваны з крапівы

Подняться наверх