Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 2
Частка першая. Самураі і козлікі
ОглавлениеУсё пачалося з дзяцінства. Менавіта. У мяне была занадта вялікая галава, і яе цяжка было трымаць. Увесь час куляўся. Самыя лепшыя ўспаміны з дзяцінства – я падаю ўніз галавой. Вось тады і нараджаўся мастак. Свет я бачыў надзвычай дзіўна – перакуленым.