Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 7

Частка першая. Самураі і козлікі
5

Оглавление

Парабэлум сыходзіў. З балкона дома я бачыў, як ягоныя валасы тузае вецер, пад пахай ён трымаў мой падарунак – маляванага піянера. А я стаяў, паліў цыгару – выпускаў дым. Многа. Выпускаў паветраныя кольцы і паветраныя караблі, цягнікі і дырыжаблі. Вакол пульсаваў новаўтвораны туманны горад. Вось ужо і Парабэлум ператвараўся ў туман. Я думаў пра тое, адкуль у старога сябры такія сувязі ў Берліне. Не, не ведаем часам мы сваіх блізкіх. І пяць гадоў тут не падстава…

Замак пабудаваны з крапівы

Подняться наверх