Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 4
Частка першая. Самураі і козлікі
2
ОглавлениеПрамень святла нагадваў кракадзіла. Хацелася ўзяць бізун і моцна стукнуць зялёнага гада, каб ён схаваўся. «Ва ўсім вінаватыя фіранкі!» – думаў ты.
На патэльні ў алеі, цыкорыі і перцы шкварчэлі цельцы конікаў. «Вух, накармлю выпадковага наведніка! – думаў ты. – Давайце-давайце! Тэлефануйце! Забягайце! Наведвайце! Я ўжо ў нецярплівасці чакаю ахвяру!» З садысцкім адчуваннем ты смакаваў нямую сцэну. Ты ўяўляў перакручаны твар выпадковага сябра, калі ён пабачыць перад сабой талерку з экзатычнай стравай…
На канапе, нібы кот, ляжаў жоўты карлік. Ён спаў і ціха пахрапваў.
«Цікава, – падумаў ты. – Непатрэбных кацянятаў і шчанюкоў часам топяць. А калі назбіраць поўны кош карлікаў і таксама паспрабаваць здзейсніць акт забойства? Пэўна, карлікі таксама пішчаць, як кацяняты, калі іх топяць?»