Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 9
Частка першая. Самураі і козлікі
7
ОглавлениеЗрэшты, было так. Герой папраўдзе быў мастаком і літаратарам, але не раз пра тое шкадаваў. Пісаў ён кепска. Кнігі былі малацікавымі і сумнымі. Што датычыцца карцінаў – маляваў ён піянераў і розную жыўнасць не з любові да іх, а з нянавісці, бо іншае не атрымоўвалася ўвогуле. (Дарэчы, адна з апошніх ягоных выставаў называлася «Смерць піянера ў Менску падчас нямецкай акупацыі».) Курыцаў і самураяў ён не гатаваў, бо пакутаваў на безграшоўе. І сяброў у яго было мала. Таму аніякі Парабэлум да яго не прыходзіў. Цыгараў ён таксама не паліў, а жывіўся вулічнымі недапалкамі. У той дзень ён, як зазвычай, сядзеў у бязлюдным парку і саграваўся каля невялікага вогнішча. Ён ужо налавіў маленькіх змеек ды вужыкаў і збіраўся павячэраць, як аднекуль з’явілася бабулька…