Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 16
Частка першая. Самураі і козлікі
14
ОглавлениеХа-ха. Сафа… Сафа… Гэта менавіта твая знешнасць была склееная з філейных частак захаду. А потым, калі цябе канчаткова склалі, – пабачылі нейкага чалавечага мутанта… Выталупленыя вочы бялелі шампіньёнамі. Рукі, аплеценыя ў марскія палотны, бліскалі шлагбаўмамі. Відэльцы былі патрэбныя не табе – іх патрабавала навакольная прастора. Тваё цела смажылі на патэльні рамана, і ў вантробах калупаліся ненажэрныя чытачы. «Сафа… Сафа…» – мармыталі людажэры. А Сафа плюхаўся ў гарачым алеі і шкварчэў, гатаваўся… меркаваўся да яго і вегетарыянскі гарнір.