Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 19

Частка першая. Самураі і козлікі
17

Оглавление

Бацька быў, праўда, несапраўдным акупантам – у войска яго забралі гвалтам. У інстытуце, дзе ён вучыўся на інжынера, не было нават вайсковай кафедры… Але пасля заканчэння вышэйшай установы яму загадалі ісці служыць: «Партыя робіць ласку! Служы!» І бацька служыў – служыў усё жыццё. Хоць і не пераносіў шыняля на дух. Быў акупантам у Вугоршчыне, Польшчы, служыў на Беларусі ў Паставах і Слуцку, у тундры на Мысе Шміта… І таму штандары за яго спінай развяваліся весела толькі на кастрычніцкія і майскія святы… Але падкоўкі стукалі з гонарам!..

Замак пабудаваны з крапівы

Подняться наверх