Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 5
Частка першая. Самураі і козлікі
3
Оглавление– І што за брыдоцце ты пішаш? – раптам сказала суседская замарожаная бабулька, – Я разумею – карлікі. Дык навошта іх тапіць? Зусім збрэндзіў? Ці блёкату наеўся? Дзе ты бачыў цэлы кош карлікаў? Кацянятаў яшчэ ладна…
– І што ты прапаноўваеш? Дадаць мускатнага арэху? – разгубіўся я.
– Давай традыцыйна. Згадай гісторыю беларускай савецкай літаратуры! Згадай лепшыя прыклады паслядоўнікаў сацрэалізму!.. Давай без выпяндрожу і выкрунтасаў! Каб рэдактару працы было меней! Ён жа замучыцца скарачаць твой твор. Гэта ж трэба браць нажніцы і рэзаць! Не дай божа потым гэта перакладаць на іншую мову! Спачатку застрэліцца перакладчык, потым – выдавец, а за ім – выпадковы чытач! Ды і айчынным выдаўцам і чытачам не пазайздросціш!
– Ну, добра, – пагадзіўся я. – Паспрабую. Але не абяцаю, што атрымаецца. Ты ж ведаеш – я даўно не практыкаваўся. Гэта ж трэба фабулу прыдумваць. Э. Эх… Традыцыйна… Традыцыйна я таксама даўно не спрабаваў.
Я пачухаў галаву. Паглядзеў на столь. Зірнуў у кут на адзінокага павука. Падміргнуў яму. І працягнуў…