Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 26
Частка першая. Самураі і козлікі
24
ОглавлениеМастакі падзяляюцца на некалькі катэгорыяў. Асноўных тры. Паспрабуем іх разгледзець. У першую ўваходзяць гэтак званыя адміністратары. Гэтыя вядуць улік кожнага свайго пляўка і пука. Робяць мала, але затое многа плююцца і пукаюць, і дзякуючы гэтаму яны нагадваюць вялікі адміністратыўны архіў… дзе можна адшукаць кожную дэталь пра вышэйзгаданую персону… Да прыкладу, што ў N-ым годзе мастак N. выкалупаў з носа кузюрку. Сустракаюцца часцяком у месцах цёплых і ўтульных. У другую катэгорыю, якую мы назавём самурайскай, уваходзяць апантаныя таленавітыя асобы. Гэтыя папраўдзе робяць многа. Вельмі многа. Яны спрабуюць неяк фіксаваць крокі сваёй бурапеннай дзейнасці. Але гэта для іх не галоўнае. Яны жывуць і паміраюць – дзеля мастацтва. Самураі. Гэта гучыць пачэсна! Іх, на жаль, мала, але пры жаданні аднаго-двух можна знайсці… Сустракаюцца ў асноўным у бязлюднай мясцовасці. І возьмем трэцюю катэгорыю мастакоў, напэўна, самую шматлікую. Персонаў, якія ўваходзяць у гэтую катэгорыю, можна смела залічваць да козлікаў!.. Робяць многа, але без асаблівага імпэту і таленту. Ганяюцца за ўзнагародамі. Цалуюць кожнага чыноўніка і выблюдка ў азадак. Але гэтыя казляняты прафануюць агульны творчы працэс. Жывуць і плодзяцца паўсюдна!..
Натуральна, што мастацкіх катэгорыяў процьма. Мы разгледзелі толькі асноўныя… Нязгодныя праходзяць да тамбура…