Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 27
Частка першая. Самураі і козлікі
25
ОглавлениеЯ ўзяў у Фарша мабільны тэлефон і выйшаў у тамбур. Тут анікога не было, і я мог спакойна празваніць сяброў – сведкаў сваёй нядаўняй трагедыі. Але колькі я ні спрабаваў дазваніцца да Парабэлума і Стасіка, голас аператара нязменна адказваў: «Абанент часова недаступны!» Што б гэта магло значыць? Я стаяў у тамбуры, слухаў грукат колаў, з сумам пазіраў на запыленыя брэсцкія хаткі… Тыя курчыліся і паказвалі мне языкі. Набліжаўся перон. І тут і там сноўдалі заклапочаныя сваімі праблемамі людзі. Мне здавалася, што ўсім было глыбока на мяне начхаць… Але толькі не тым цьмяным персонам!.. Нашто ім спатрэбіўся такі прыдурак, як я? Выкрадаюць, вяртаюць – поўная дурка!.. Не – я быў у разгубленасці…
З-за гэтага я не стрымаўся і запаліў… маленькую гутаперчавую цыгарэтку.