Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 34

Частка другая.  Казка

Оглавление

У дзяцінстве я часта куляўся галавой долу. Пэўна, праз тое ў мяне ўсё і пераблыталася. Учора я павітаўся ўжо з Берлінам. Учора ў мяне была падманлівая будучыня. Не было дзяўчыны. А сёння я прачнуўся ў казачным Менску, дзе ў маёй кватэры жылі дзіўныя рэчы. У лядоўні сярод прадуктаў знаходзіліся чароўныя істоты. Увогуле ўсё было суцэльным парадоксам. На зебры вакол лётала каханая і расцягвала замест усмешак фантасмагорыю.

Замак пабудаваны з крапівы

Подняться наверх