Читать книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў - Страница 30

Частка першая. Самураі і козлікі
28

Оглавление

Гледзячы на шпілі Берліна, нюхаючы салодкае паветра, адчуваючы ботамі брукаванку, я думаў: што агульнага ў гэтага горада з Менскам? Цэнтральныя вуліцы!.. Ну, безумоўна, бо ўвесь цэнтр у Менску – гэта так званая «сталінка», якая была збудаваная ў пасляваенныя часы… Падчас Другой сусветнай вайны Менск быў разбураны ўшчэнт. І нагадваў адзін суцэльны аэрадром, завалены камянямі. Горад не аднаўлялі, а будавалі цалкам нанова, а будаўнікамі былі нямецкія ваеннапалонныя. Так-так, Менск і Берлін паяднаныя вайной, яны ў пэўным сэнсе зводныя браты… Я стаяў, нюхаў восеньскае берлінскае паветра. Накрапваў дожджык. І нейкая немка на ровары памахала мне ручкай. Мажліва, гэта мая будучая перакладчыца? Я ўсміхнуўся. Гэх, Сафа… Сафа… Немка з’язджала, а мне здавалася, што ззаду ў мяне вырасталі маленькія крыльцы… З чаго б гэта, га?..

Замак пабудаваны з крапівы

Подняться наверх