Читать книгу На заснежаны востраў - Анка Упала - Страница 12

І
Электрычка да Стакгольма
11

Оглавление

Жыць у інтэрнаце мне нудна і самотна, я ўвесь час чакаю заняткаў, засмучаюся, калі яны заканчваюцца. Праводжу Ніну да прыпынку, з’ядаючы яблык, які зрываю па дарозе, і мы гутарым, пакуль не прыходзіць аўтобус. Я ўжо ведаю, на якім дрэве з тых, што растуць ля школы, яблыкі найсмачнейшыя.

Сулаф і Ясмін з Сірыі, а таксама Эміко з Японіі ездзяць на заняткі з мястэчак паблізу, як і Ніна. Мы з імі прыкладна аднолькавага ўзросту. Да свайго сораму, я раней не ведала, што ў Сірыі шмат хрысціян, даведалася ад аднагрупніц. Сулаф, Ясмін і Зэйн – хрысціяне. Адзіная ў нашай групе, хто насіла мусульманскую хустку, – гарэзлівая дваццаціаднагадовая Хадзіжа з Афганістана. Яна вучылася ў нашай школе і летась разам з нашымі сірыйскімі дзяўчатамі. Яны яе дужа любілі. То Ясмін яе жартам па ілбе плясне за памылку – так, па-сяброўску, то падчас самапрэзентацыі даўно знаёмая з ёй Сулаф скажа: “Прыемна пазнаёміцца, хабібі”.

Раптам на самым пачатку семестра Хадзіжа сабралася замуж, чамусьці ў Індыю, за хлопца, з якім пазнаёмілася праз інтэрнэт. Ясмін за яе турбуецца.

– Яна яго ніколі жыўцом не бачыла!

Калі Хадзіжа з’язджала – плакала, ёй падабалася ў школе. На развітанне абнялася з Мартай і Ясмін. Цяпер Марта хвалюецца за яе і спадзяецца, што Хадзіжа дасць пра сябе ведаць, але ад той няма вестак…

У інтэрнаце, таксама ў Старым Вэстэргордэне, толькі на другім паверсе, жывуць у адным пакоі Зэйн і Ванг Вэй. Мае знаёмцы Эвеліна і Фіруз жывуць у іншым інтэрнаце, за два аўтобусныя прыпынкі ад школы.

Я думала, толькі мне цяжкавата наладжваць кантакт са шведскімі суседзямі па інтэрнаце, але Эвеліна кажа, што ёй таксама складана сябраваць з мясцовымі аднагодкамі, хоць яна з дзявятага класа вучылася ў звычайнай шведскай школе. Яны паводзяцца ветліва, размаўляюць, але трымаюць дыстанцыю.

На заснежаны востраў

Подняться наверх