Читать книгу На заснежаны востраў - Анка Упала - Страница 17

І
Электрычка да Стакгольма
16

Оглавление

Нічога сабе – сышліся мы з Нінай у меркаваннях, калі Тунтэматон прыйшла на заняткі першы раз. Яна робіць уражанне, хоць, думаю, ніколі не мае гэтага на мэце. “Тунтэматон – шляхетная натура”, – як потым будзе часта казаць Фартун.

Тунтэматон таксама пасялілася ў інтэрнаце, толькі ў іншым корпусе, Нургордэне.

Мне выпала правесці з ёй інтэрв’ю, каб расказаць пра яе групе, але яна не гарыць жаданнем дзяліцца нейкімі прыватнымі гісторыямі з чужымі людзьмі.

– Не хачу шмат расказваць.

У школе зладзілі дэбаты пра свабоду слова. Ніна, Тунтэматон, я і яшчэ пяцёра дзяўчат і хлопцаў з курсаў фота, кіно, тэатра і выхавальніцтва трапілі ў адну групу. Спачатку мы складалі верш на тэму “Свабода слова”: першы чалавек піша радок, потым яго закрывае, і наступны чалавек піша свой радок, не ведаючы папярэдняга. Буйнакудры Фернанда, што сядзеў побач з Тунтэматон, напісаў: “Ты прыгожая, як вясёлка”, – і я вось не ўпэўненая, што гэта ён пра свабоду слова.

Тунтэматон усё робіць прыгожа: рухаецца, апранаецца, афармляе свае канспекты…

Зэйн з першага дня ўсчаў пытацца: «Тунтэматон, кагдзіла?» – і пранікнёна зазіраць ёй у вочы, але яна скептычна паставілася да ягоных заляцанняў.

Зэйн – балбатун, калі не сказаць трапло. Калі ён дастае выкладчыц ідыёцкімі пытаннямі, тупіць і злуецца, ягоныя суайчынніцы, Ясмін і Сулаф, выгаворваюць яму па-арабску, ставяць на месца.

На заснежаны востраў

Подняться наверх