Читать книгу На заснежаны востраў - Анка Упала - Страница 2

І
Электрычка да Стакгольма
1

Оглавление

Паміж ранішнім зімовым сонцам і вокнамі цягніка, які вязе мяне ў горад, дзе я нарадзілася, праносіцца гіганцкая, уровень з дрэвамі, срэбная ліса, шырокі хвост паралельна спіне. Кончыкі паўсцінак ззяюць у кантравым святле.

У плацкартным купэ я займаю ніжнюю паліцу, больш тут нікога няма. Абапёршыся на заплечнік і закінуўшы нагу на нагу, сузіраю бег светлавых плямаў за шыбамі.

Я вярнулася ў Беларусь месяц таму і яшчэ не да канца прызвычаілася, што я цяпер зноў тут, а тыя, з кім я прабавіла тры месяцы, засталіся ў іншай бурбалцы жыцця. Паміж намі павісла маўчанне.

Згадваю той вечар, калі мы ўтрох блукалі па стакгольмскіх вуліцах і я пачула, як разважлівая Тунтэматон, пацвельваючы з меланхалічнага настрою нашай малодшай прыяцелькі, сказала:

– Жыццё як электрычка, так, Фартун?

Я прапусціла папярэднюю частку размовы і таму зацікаўлена спытала:

– Чаму? Чаму жыццё як электрычка?

– Ідзе хутка!

На заснежаны востраў

Подняться наверх