Читать книгу На заснежаны востраў - Анка Упала - Страница 6
І
Электрычка да Стакгольма
5
ОглавлениеУ школе знайшліся яшчэ двое з краін былога Саюза, якія гавораць па-руску: Фіруз і Эвеліна. Яны пара, абое паспелі павучыцца па некалькі гадоў у шведскай гімназіі, ім абаім каля дваццаці гадоў. Цяпер у гэткіх жа групах, як Мацільдзіна, яны дабіраюць балы па курсе сярэдняй школы.
Эвеліна паходзіць з Татарстана, у межах агульнага курса яна вучыцца на так званай “лініі” фатаграфіі. У школе ўсе яе ведаюць па зялёных валасах.
Фіруз прабавіў дзяцінства ў Маскве, а пра паходжанне сваё маўчыць. Ён збіраецца быць айцішнікам, дапамог мне “крэкнуць” софт на маім нэтбуку. Цяпер тэкставы рэдактар не зможа ганьбіць мяне чырвонай палоскай з патрабаваннем яго зарэгістраваць.
Фіруз саромеецца свайго імя і хацеў бы яго змяніць.
– А якое ты хацеў бы імя? – пытаецца Эвеліна. – Мне тваё падабаецца!
Фіруз не кажа якое. Мне чамусьці здаецца, што вытанчанаму Фірузу пасавала б французскае імя. Але мяркую, ён хоча шведскае.
Я спытала ў Эвеліны, як доўга ў яе былі цяжкасці з гаварэннем па-шведску і разуменнем мовы. Яна адказала: “Першыя тры гады”, – і дадала, што дагэтуль кепска разумее гаворку шведскіх адналетак, перасыпаную слэнгам, з якой і я, вядома, не даю рады. Відаць, я яшчэ няблага трымаюся, з улікам таго, што досведу гаварэння не маю амаль ніякага.