Читать книгу На заснежаны востраў - Анка Упала - Страница 4

І
Электрычка да Стакгольма
3

Оглавление

Я на нервах: прыехала мая суседка. Адразу мне зразумела, што мы вельмі розныя. У суседкі шмат рэчаў, толькі аднаго абутку – асобны вялікі чамадан. Боты ў яе на высокіх абцасах з залатымі спражкамі.

Увэ крыху расказваў мне пра маю суседку, ён памятаў яе з уступнага сумоўя. Завуць яе Мацільда, яна мясцовая, працавала ў кол-цэнтры і любіць падарожнічаць. Мацільда будзе давучвацца па праграме сярэдняй школы.

Мне падаецца, яна, як і я, збянтэжаная сціпласцю інтэрнацкіх умоў і адсутнасцю прыватнай прасторы. Напэўна, і мной як суседкай. Калі яна ўвайшла, я сядзела на ложку – непрыбраная, у чорных спартыўных штанах, даўгавязая светлавалосая кудлатая чужынка. Мацільда нашмат маладзейшая за мяне, хоць з-за густа пакладзенай касметыкі гэтага адразу і не зразумееш. Ёй усяго дваццаць, а мне трыццаць пяць. Я так разгубілася пры яе з’яўленні, што ледзь не забыла ўсе шведскія словы. Але так-сяк прадставілася, прапанавала дапамагчы зацягнуць яе торбы з вуліцы. Мая дапамога не спатрэбілася, суседка прыехала з сям’ёй: мамай, татам і малодшай сястрой – яны дапамаглі з рэчамі.

Мацільда прыдумала пераставіць кніжную шафу паміж нашымі ложкамі так, каб не замінаць адна адной ноччу. Яе мама сказала, што мая новая суседка позна кладзецца спаць. Зрэшты, потым вырашылі шафу не рухаць.

На заснежаны востраў

Подняться наверх