Читать книгу На заснежаны востраў - Анка Упала - Страница 21
І
Электрычка да Стакгольма
20
Оглавление– Калі ты едзеш у Стакгольм? – запыталася ў мяне Мацільда ў пятніцу пасля заняткаў.
– Праз гадзіну. А ты?
– Я збіраюся прыбрацца і адразу пасля гэтага паехаць.
Увесь час, пакуль я збіралася, Мацільда ляжала на ложку, а потым пашыбавала на двор. Выглядае на тое, што яна проста чакала, калі я паеду, каб не рабіць нічога.
Тунтэматон, з якой мы дамовіліся ехаць разам, каб запісацца ў стакгольмскую бібліятэку і наведаць выставу ў фатаграфічным музеі, спазнялася, і я чакала яе каля Нургордэна. Мацільда тусавалася з сяброўкамі каля Старога Вэстэргордэна, адкуль мяне не відаць, і не думала ўдаваць занятую. Аўтобус па раскладзе сышоў у нас з Тунтэматон з-пад носа, і нам давялося выправіцца пешкі на той, што адыходзіць з іншага канца горада. Услед за аўтобусам, на які мы не паспелі, стартанула машына з засяроджанай Мацільдай за стырном. Убачыўшы нас з Тунтэматон, яна, здаецца, здзівілася, сказала “пакуль!” і паехала далей.
Прадуманы план, як падмануць суседку, для мяне гучыць горш за «напілася і таму не змагла прыбрацца».
– Эх, Мацільда, – наракаю я. – Я думала, ты лепей.