Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 15
Запісы розных гадоў
Пра М. А. Някрасава
ОглавлениеНіхто ў рускай паэзіі так балюча не ўспрымаў пакуты абяздоленых, так не спачуваў няшчаснаму чалавеку, так не апеляваў да сумлення, як Някрасаў. І вось цяпер, калі мы пачынаем разумець, што гібельны шлях літаратуры – гэта адыход ад «больной совести», ад грамадзянскай сумленнасці і мужнасці, – іменна цяпер Някрасаў выкідваецца з ліку святых. Ён не ўспамінаецца. Яго не стала! Няма! Але калі такі паэт стаў не патрэбен – гэта бяда! Для літаратуры. Для Расіі. Для нацыі. Для духоўнага існавання народа.
1993