Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 23
Запісы розных гадоў
Павіншуймася, браткі!
Оглавление«Галоўная пастаўшчыца прастытутак для Еўропы – Беларусь. На першым месцы!»
Ну вось, выйшлі нарэшце на першае месца і мы. Ёсць галіна, у якой беларусы апярэдзілі ўсіх астатніх.
І самыя танныя прастытуткі ў свеце – ад нас, нашы. І самыя паслухмяныя, пакорныя, «безропотные».
Іншыя – хоць куды горшыя целам – дык вунь колькі грошай патрабуюць за сеанс, а беларускія прыгажуні… Ды ім жа цаны няма! Ды яны ж і тут як цноткі, як петнастоўкі, – такія сарамлівыя, як першы раз, а аддаюцца за паўцаны і нават за трэць цаны.
Ну і якое ж гора іх прымусіла? І хто ж гэта іх так выхаваў? Чаму ж гэта ніхто ў свой час ім не растлумачыў, як трэба трымацца жанчыне такой прыгажосці! І наогул – як трэба трымацца жанчыне!..
Дык павіншуймася, браткі! На першае месца выйшлі!..
14. XII.2002