Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 24

Запісы розных гадоў
Свята Перамогі

Оглавление

Па тэлевізары паказалі шэсце герояў Перамогі. Некалькі чалавек старых і зусім састарэлых удзельнікаў ВАВ. А ўсе астатнія – ветэраны Савецкай Арміі: дзябёлыя, здаровыя, бравыя генералы і палкоўнікі, якім ледзь пераваліла за шэсцьдзясят, або толькі падбіраецца пад шэсцьдзясят. Гэта значыць, нарадзіліся або ў 1941-м, або ў 1945–1946-м, пасля Перамогі. Пра Вялікую Айчынную ведаюць па кнігах і кінафільмах. Ды па песнях той пары.

Дарэчы – аб песнях. За ўсю перадачу пра свята прагучалі толькі дзве песні – і абедзве не беларускія. Ну хоць бы адна з дзвюх беларуская! Браткі беларусы, ці чуеце? Ну хоць адна песня, хоць паўпесні, хоць чвэрць песні – можа быць беларускай? У Беларусі. У вашай Беларусі. Дзе вы нарадзіліся і пражылі жыццё. Дзе змагаліся супраць чужынцаў-ворагаў… Як жа гэта здарылася, браточкі і сястрыцы?

2005

У віры быцця

Подняться наверх