Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 32

Запісы розных гадоў
О, нашы «патрыёты»!

Оглавление

26 студзеня 1990 года – дзень гістарычны. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў «Закон аб мовах». Адна дэталь да таго, як ён прымаўся. Дэпутатаў у зале было – 368. Прагаласавалі «за» – 332, «супроць» – 27, «устрымаліся» – 9. Але! Самыя заўзятыя «патрыёты» дабіліся перагаласоўкі артыкула «Мова навучання». І ў выніку: за прапанову пакінуць, захаваць, як ёсць, як прагаласавалі за Закон у цэлым, цяпер выказаліся «за» толькі 185 дэпутатаў. Усяго 185! З 332, што да перапынку прагаласавалі за Закон у цэлым. Вось які страшны артыкул «Мова навучання»! Разумеюць «патрыёты»: беларускую школу трэба ліквідаваць, школу!..

1990

У віры быцця

Подняться наверх