Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 25
Запісы розных гадоў
У эпоху сурагатаў
ОглавлениеІдзе звыродны працэс прафанізацыі і люмпенізацыі нацыянальнай літаратуры, музыкі, мастацтва. Сапраўдны клопат аб духоўнай культуры падмяняецца паказухай, мімікрыяй клопату, прычым усё гэта дзеецца на нейкім плебейскажабрацкім узроўні. У такіх умовах і плодзяцца няшчасныя «тоже писатели», графаманы набываюць прызнанне, аграбаюць прэміі, пралазяць у кіраўнічыя органы творчых саюзаў, у розныя журы і камітэты. Усё гэта – мітусня, за якою хаваецца творчая пустата, «адсутнасць прысутнасці». Падобна, што крытэрыі мастацкасці скора будуць зведзены на нішто. Ідзе масавая фабрыкацыя «мастацтва», напрыклад, эстрадных песень. Нейкая суцэльная самадзейнасць. І ўсё гэта прымаецца за норму. Бяда! Вялікая бяда, браточкі!..
2009