Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 33

Запісы розных гадоў
«Бебурнацы»

Оглавление

На працягу дзясяткаў гадоў я чуў на сходах у Саюзе пісьменнікаў, як адзін прамоўца страшыў літаратурную грамадскасць рэспублікі «бебурнацамі», іх шкодным уплывам на ідэйна незагартаваных творцаў. «Бебурнацы» – значыць «беларускія буржуазныя нацыяналісты». Без «бур» – нельга.

«Бур» – гэта вельмі істотна, буржуазны – значыць варожы працоўнаму народу. Гэтай подлай клічкай пачалі абзываць беларускую творчую інтэлігенцыю (самую патрыятычную!) яшчэ на мяжы 1920–1930-х гадоў. Не толькі абзываць, але і граміць, – спачатку ссылаць у ссылку, затым – на катаргу ў ГУЛАГ або ў шматлікія Курапаты (у магілу). Якая лютая была нянавісць пагромшчыкаў да беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, крытыкаў і літаратуразнаўцаў!

Нядаўна ізноў пабачыў на старым здымку дэлегатаў першага з’езда літаратурнай арганізацыі «Маладняк». Амаль усе спрэс – бедната, у кажушках, у саматканых вясковых світках… Беларуская буржуазія! Ворагі працоўнага народа!.. Да канца 1937-га амаль нікога з тых «Маладнякоўцаў» не засталося, выжылі на катарзе адзінкі…

Не дай Бог, калі мы пра гэту нечуваную беларускую трагедыю забудзем! Не дай Бог!..

1991

У віры быцця

Подняться наверх