Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 38

Запісы розных гадоў
Койвіста і мова

Оглавление

У Маскву, на сустрэчу з кіраўніцтвам Расіі, прыязджаў прэзідэнт Фінляндыі Койвіста. Вельмі інтэлігентны і з выгляду і ў манерах абыходжання пан. Аж не верыцца, што гэта яго бачыў я нядаўна на тэлеэкране – у сялянскай вопратцы, на трактарку, на ўласнай сядзібе… На сустрэчы, у самым пачатку гутаркі, Койвіста пачаў гаварыць пра ролю фінскай мовы ў станаўленні фінляндскай дзяржаўнасці – і амаль палавіну прамовы прысвяціў гэтаму. А яшчэ падкрэсліў: наша самабытнасць, наша ідэнтычнасць настолькі моцная, што нам не страшная эканамічная інтэграцыя з Еўропай, нашай духоўнай самастойнасці нішто не пагражае.

Слухаў я Койвісту – і цямнеў ад горычы. Маленькая Фінляндыя – і вось, калі ласка! Прэзідэнт на ўвесь свет выказвае пачуццё гонару і радасці за мову сваёй зямлі, за самабытнасць фінскай культуры, за гарантаваную самастойнасць дзяржавы.

А мы? А мы – беларусы? Як мы пачуваемся ў свеце? Як мы сцвярджаем сваю мову і культуру? Не толькі ў свеце, а і дома, дома! У сваёй роднай хаце! О, дарагія мае браткі і сястрыцы!

1993

У віры быцця

Подняться наверх