Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 28
Запісы розных гадоў
Моцны партыйны верш
ОглавлениеПерабіраў кнігі, наткнуўся на зборнік «Стихи 1956 года» (М., 1957), а ў ім – на верш Я. Еўтушэнкі «Празднуйте Первое Мая» Моцны партыйна-камуністычны верш! Не дзіва, што ў тыя гады (сярэдзіна 50-х) маладому паэту давалі такую шырокую дарогу. Вось дзесяць радкоў з верша:
Какую должны мы вкладывать страсть,
Себя и других поднимая,
В слова «Коммунизм», «Советская власть»,
«Революция», «Первое Мая»!
. . . . . . . . . . . . .
Товарищи, надо вернуть словам
Звучание их первородное!
Бережней будем всегда, во всем,
Как клятву их понимая.
Мы с вами придем к коммунизму, придём!
Празднуйте Первое Мая!
Верш вясны 1956 года. Толькі што адбыўся ХХ з’езд КПСС, з выкрыццём культу Сталіна. Зусім скора Еўтушэнка пачне пісаць зусім іначай. Зусім-зусім!.. як і ўсе мы, яго равеснікі. Як і ўсе нашы старэйшыя сябры і настаўнікі.
1988