Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 39
Запісы розных гадоў
Асатанелы беларусафоб з Віцебска
ОглавлениеХто такія фашысты? Нацыянал-сацыялісты. Расісты. Ашалелыя ненавіснікі нацыянальнага адраджэння народаў, якія стагоддзямі прыгняталіся, – прычым, на сваёй роднай зямлі. Гэта – паталагічна хворыя на шавінізм нелюдзі, гэта адукаваныя (ды яшчэ як!) вандалы, якім паняцце цывілізацыі, свабоды і дэмакратыі не знаёма. Да гэтай катэгорыі нелюдзяў сёння належаць усіх масцей беларусафобы.
Прыкладам – нейкі С. Голубеў з Віцебска, які ў пачатку 1990-х захляпаў многія афіцыйныя газеты сваёй паскуднай беларусафобскай пісанінай. Такія, як гэты Голубеў, не спыняцца ні перад чым, – дай ім апляваць, здратаваць, знішчыць і мову, і культуру, і само імя майго гаротлівага народа.
1994