Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 34

Запісы розных гадоў
Трывожна! Вельмі трывожна!

Оглавление

Вось і канец баявога 1991-га, і назва Рэспубліка Беларусь прынята, і Сцяг і Герб зацверджаны, і Закон аб Мовах дзейнічае, – а спакою для душы няма, бо няма пэўнасці, што гэта назаўсёды, што адкаткі назад не будзе… Не пакідае трывога, што недзе нешта «варыцца», што «адпрагаць» ці класціся адпачываць на лаўрах рана, што, наадварот, трэба быць пільным, вуха трэба трымаць востра, бо – не ўгаманіліся ж! Вунь колькі ідзе лістоў у Прэзідыум Вярхоўнага Савета, колькі ў газетах публікацый – супроць прынятага курса на «беларусізацыю». Значыць, наперадзе цяжкія выпрабаванні, бітвы-схваткі з «ворагамі беларушчыны». Для мяне гэта было ясна ў самым пачатку патрыятычнай ініцыятывы. Ведаў, якія антыбеларускія сілы сканцэнтраваны ў Беларусі. Колькі паўсюль, па ўсіх установах адкрытых і замаскаваных беларусафобаў, колькі аселых тут назаўсёды былых генералаў і палкоўнікаў – «асаднікаў» з Усходу, – энергічных, ваяўнічых, нахрапістых, чые рады пачалі папаўняцца за кошт вымушаных падацца прэч з Прыбалтыкі… Ведаў, што Масква так проста Беларусь «нацыяналістам» не ўступіць. І не верыў у шчырасць Ельцына, быў упэўнены, што «Віскулі» (акт аб распадзе СССР і ўтварэнні СНД) – толькі палітычны ход «цара Барыса» ў барацьбе за ўладу, самы верны спосаб зваліць Гарбачова. «Пакуль што – стану на чале Расіі, Расійскай Федэрацыі, а там – паглядзімпабачым!» Ну, што ж, паглядзім-пабачым і мы. Але – трывожна, вельмі трывожна!..

1.1.1992

У віры быцця

Подняться наверх