Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 42

Запісы розных гадоў
Рускі інтэлігент

Оглавление

Рафініраваны рускі інтэлігент прафесар У. І. Пічэта, назначаны першым рэктарам БДУ (1921), адразу ж далучыўся да высакароднай справы беларусізацыі – далучыўся горача, з энтузіязмам – іншых адносін сумленне яму не дазваляла. З першых дзён ён абавязаў выкладчыкаў усе лекцыі чытаць па-беларуску, і сам пачаў даваць прыклад, хоць да прыезду ў Мінск не чуў беларускага слова. Больш за тое: у 1923 г. Уладзімір Іванавіч напісаў і выдаў навуковую працу «Беларуская мова як фактар нацыянальнай культуры». Падумайце толькі: старарэжымны, дарэвалюцыйнай вывучкі рускі прафесар – і вось вам, калі ласка!

Зрэшты, усё зразумела: інтэлігент. Сапраўдны. З вялікай літары. Менавіта такія лёс іншага народа прымаюць да душы і сэрца як свой уласны. Чалавечнасць у іх паперадзе ўсяго.

1995

У віры быцця

Подняться наверх