Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 22

Запісы розных гадоў
Хто зацікаўлены?

Оглавление

Гэта ж трэба ўмець – выгнаць з Беларусі самага выдатнага эстраднага спевака апошняга часу Яраслава Еўдакімава! Выдатнага па прыгажосці голасу, па непаўторнасці тэмбру, па ўзроўні майстэрства… І хто ж гэта зрабіў? Хто пастараўся? Хто быў зацікаўлены, каб пазбавіць Беларусь, беларускіх аматараў песні такога яркага, рэдкай таленавітасці, рэдкай абаяльнасці спевака? Хто?

Маўчанне. Поўнае маўчанне. Як бы нічога не здарылася. Ну не стала – і што? У нас такіх – хоць гаць гаці. Вось, калі ласка: Адам Скрыгітайла, Мікола Сіпайла, Антось Заікайла, Алесь Хрыпач…

Дзесяць гадоў таму прымусілі паехаць за акіян Валянціну Пархоменка – рэдкага прыроднага дару спявачку, выканаўцу беларускіх народных песень. Ну і кім жа замянілі? Ах, замянілі? Ну так! На яе месца прыйшлі: Дуся Піскляўка, Люся Гугняўка, Муся Гундоска…

З чыёй жа «ласкі», з чыёй волі, з чыйго загаду пакідаюць Беларусь лепшыя з лепшых? Каму на карысць-выгаду?

Маўчанне. Поўнае маўчанне.

10. XI.2002

У віры быцця

Подняться наверх