Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 37

Запісы розных гадоў
Ля-лё трэба нам, ля-лё!

Оглавление

Пабыў на Канферэнцыі па правапісу. Цяжкае ўражанне. Чаго хочуць рэфарматары? Ды ў іх той самы рэвалюцыянізм, што быў у бальшавікоў. Усё рашуча перайначым, пераробім, пераменім! Да асноў! Пачнем зноў з нуля! Значыць – рэвалюцыя ў культуры? У 1926-м на Канферэнцыі падыходзілі куды больш асцярожна, куды больш ўдумліва і абачліва.

Разумна выступіў мовазнаўца І. І. Крамко. «Ім не хапае культуры. Дзейнічаюць на ўзроўні эмоцый. Па сутнасці, хочуць разваліць правапіс. І гэтым нанесці смяротны ўдар па мове. Як няма мовы – няма народа».

Ля-лё трэба ўвесці, ля-лё! (Філялёгія, кіляграм і г. д.) Так лепш, крычаць. Для каго – лепш? Для мовы? На якіх аб’ектыўных падставах? Што – у жывой мове пануюць гэтыя ля-лё-лю? Ці хоць ёсць тэндэнцыя, якую пацвярджае жывая мова? Вы можаце гэта даказаць? Чыста валявы падыход. Мы так хочам, мы лічым, што так лепш.

Пры гэтым – манаполія на нацыянальны беларускі патрыятызм; як раней – на савецкі.

1992, лістапад

У віры быцця

Подняться наверх