Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 3

Запісы розных гадоў
Так пачыналася наша новая літаратура

Оглавление

У газеце «ЛіМ» за 23.06.1956 апублікаваны артыкул І. Баса «Да пытання аб аўтарстве «Энеіды навыварат». Аўтар артыкула далучаецца да думкі тых, хто лічыць, што знакамітую паэму напісаў жыхар заходняй Смаленшчыны (г. зн. этнічна беларускай тэрыторыі) памешчык Вікенцій Паўлавіч Равінскі. Мне здаецца, гэту версію аўтарства можна лічыць даказанай. Паэма была напісана, па ўсім бачна, у першай палове 1840-х гадоў, тады ж, як спрабавалі на «мужыцкай» беларускай мове пісаць Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі і інш. (Нібыта нават і А. Міцкевіч.) Міжволі ўзнікае пытанне: што цягнула адукаваных паноў з даўно апалячаных ліцвінскіх родаў пісаць па-беларуску? Дзеля забавы-пацехі? Ці ўсё ж адчувалі сілу-моц гэтай тутэйшай «мужыцкай» мовы? Адчувалі, што за ёй – будучыня? Чаму б і не? Чаму б адукаваным людзям і не прыйсці да думкі, што такое магчыма? Тым больш, што ўжо набірала сілу нацыянальнае адраджэнне ў такіх славянскіх краях, як Балгарыя, Сербія, Славенія, Чэхія?..

1956

У віры быцця

Подняться наверх